unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Маленчанка, Аляксандр Фёдаравіч (доктар медыцынскіх навук ; радыебіялогія ; 1932—2018)

    Нарадзіўся 07.01.1932, г. Орша, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне радыебіялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1973).
    Адукацыя: 1-ы Ленінградскі медыцынскі інстытут (ваенна-марскі факультэт, 1955), Сектар геранталогіі АН БССР (аспірантура, 1964).
    Навуковыя інтарэсы: вывучэнне ўплыву радыеактыўных ізатопаў на шчытападобную залозу; даследаванне мадыфікуючага эфекту іанізуючага выпраменьвання на рэакцыю арганізма пры дзеянні фактараў нерадыяцыйнай прыроды; медыка-біялагічныя наступствы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
    Месца працы, пасада: Ваенна-марскі флот СССР. Чарнаморскі флот (1955–1961, начальнік медыцынскай службы карабля); Інстытут ядзернай энергетыкі АН БССР (з 1965; старшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік групы па распрацоўцы ядзерна-фізічных метадаў аналізу для медыцыны і праблем радыеэкалогіі АЭС, з 1973 – загадчык лабараторыі радыеэкалогіі); Інстытут радыеэкалагічных праблем НАН Беларусі (з 1992, загадчык лабараторыі радыяцыйна-таксікалагічнай экалогіі); Інстытут радыебіялогіі (Гомель; 2003–2011 – загадчык лабараторыі камбінаваных уздзеянняў).
    Памёр 00.00.2018.

        Варыянтная форма
    Malenčanka, Alâksandr Fëdaravіč (1932—2018)
    Malenchenko, A. F. (1932—2018) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Інстытут радыебіялогіі (Гомель)
    Маленченко, Александр Федорович (доктор медицинских наук ; радиобиология ; 1932—2018) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Уран в организме жителей Белоруссии и некоторые аспекты его влияния на щитовидную железу : (клинико-экспериментальное исследование) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.16 / Александр Федорович Маленченко. — Вильнюс, 1973.
    Некоторые вопросы клиники и генеза патологии почек при сахарном диабете : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук / А. Ф. Маленченко. — Минск, 1965.
    Маленченко Александр Федорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 627—628. (Дата нараджэння: 01.01.1932.)
    Маленчанка Аляксандр Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 28. (Дата нараджэння: 01.01.1932.)
    Сайт Інстытута радыебіялогіі.