На главную |
---|
Справка
Самерсаў, Вілор Фрыдманавіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; кандыдат біялагічных навук ; ахова раслін ; 1937—1999) |
Нарадзіўся 24.07.1937, с. Андома, Выцягарскі раён, Валагодская вобласць, Расія. Энтамолаг, спецыяліст у галіне аховы раслін. Доктар сельскагаспадарчых навук (1984), прафесар (1985). Кандыдат біялагічных навук (1967). Член-карэспандэнт Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1988).
Адукацыя: Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут (1960), Аддзел заалогіі і паразіталогіі АН БССР (аспірантура, 1966).
Навуковыя інтарэсы: уплыў мінеральных угнаенняў на насякомых; комплексная сістэма аховы сельскагаспадарчых раслін ад шкоднікаў.
Заснавальнік інтэграваных сістэм аховы раслін у Беларусі.
Месца працы, пасада: Слаўгарадская селекцыйна-доследная станцыя (Алтайскі край; з 1960, малодшы навуковы супрацоўнік); Беларускі навукова-даследчы інстытут аховы раслін (1961–1999; з 1971 – загадчык аддзела па распрацоўцы комплексных сістэм аховы раслін, з 1974 – намеснік дырэктара, з 1978 – дырэктар).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (1997).
Памёр 19.04.1999.
Варыянтная форма
Samersaŭ, Vіlor Frydmanavіč (1937—1999) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Биологическое обоснование, разработка и внедрение комплексной системы защиты зерновых культур от вредителей в Белоруссии : автореферат диссертации ... доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.11 / Самерсов Вилор Фридманович. — Ленинград ; Пушкин, 1983.
Влияние минеральных удобрений на физиологическое состояние, плодовитость и устойчивость к инсектицидам чешуекрылых насекомых, повреждающих крестоцветные культуры : автореферат диссертации ... кандидата биологических наук / Самерсов Вилор Фридманович. — Ленинград ; Пушкин, 1967.
Самерсов Вилор Фридманович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 562.
Самерсаў Вілор Фрыдманавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 138.
Академик Академии аграрных наук РБ Вилор Фридманович Самерсов : краткий биографический очерк, указатель научных трудов, научные школы. — Минск, 1997.
Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |