На главную |
---|
Справка
Сцяпура, Мечаслаў Францавіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; раслінаводства ; нар. 1947) |
Нарадзіўся 14.11.1947, в. Сцяпуры, Капыльскі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне агародніцтва і аграхіміі агароднинных культур. Доктар сельскагаспадарчых навук (2013), дацэнт (2014).
Адукацыя: Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць "Аграномія", 1971).
Навуковыя інтарэсы: новыя віды макра-і мікраўгнаенняў, біялагічна актыўных прэпаратаў; нанапрэпараты пры вырошчванні агароднінных і бахчавых культур; новыя тэхналогіі вытворчасці расады агароднінных культур і інш.
Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы інстытут бульбаводства і плодаагародніцтва (Самахвалавічы, Мінскі раён; з 1971, старшы лабарант, малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік); Інстытут агародніцтва (Самахвалавічы, Мінскі раён; 1990–2023, старшы навуковы супрацоўнік, з 1994 – загадчык лабараторыі прысядзібнага і дачнага агародніцтва, з 1998 – загадчык аддзела ахаванага грунту і аграхіміі, потым загадчык лабараторыі тэхналагічных даследаванняў); Навукова-практычны цэнтр па бульбаводстве і плодаагародніцтве (Самахвалавічы, Мінскі раён; з 2023, загадчык лабараторыі тэхналагічных даследаванняў) .
Узнагароды: ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і інш.
Варыянтная форма
Scâpura, Mečaslaў Francavіč (нар. 1947) |
Гл. таксама
Навукова-практычны цэнтр па бульбаводстве і плодаагародніцтве (аграгарадок Самахвалавічы, Мінскі раён) |
Степуро, Мечеслав Францевич (доктор сельскохозяйственных наук ; растениеводство ; род. 1947) |
Крыніцы інфармацыі
Научное обоснование агроприемов в интенсивных технологиях возделывания овощных культур в условиях Беларуси : диссертация ... доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.08 : защищена 19.04.2013 : утверждена 04.12.2013 / Степуро Мечеслав Францевич. — Жодино, 2013.
Степуро Мечислав Францевич // Летопись овощеводства в Беларуси. — Минск, 2010.— С. 144.
Степуро Мечеслав Францевич : (к 50-летию научной деятельности) // Земледелие и растениеводство. — 2021. — № 3. — С. 57—58.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |