unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Паддубка, Сяргей Мікалаевіч (кандыдат тэхнічных навук ; нар. 1956)

    Нарадзіўся 24.01.1956, г. Чэбаксары, Чувашыя, Расія. Спецыяліст у галіне сертыфікацыі і выпрабаванняў аўтатрактарнай тэхнікі, эксперт-аўдытар па прадукцыі і сістэмах якасці па СТБ ISO 9000 і СТБ ISO 16949. Кандыдат тэхнічных навук (1987), дацэнт.
    Адукацыя: Горкаўскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Аўтамабілі і трактары", 1978).
    Навуковыя інтарэсы: даследаванні ў галіне распрацоўкі, праектавання і выпрабаванняў аўтаматычных трансмісій вялікай магутнасці, якія ўжываюцца на вырабах МЗКЦ, МАЗ, БелАЗ, МТЗ і іншых вытворцаў; распрацоўка методык і абсталявання для выпрабавання агрэгатаў і вузлоў аўтатрактарнай тэхнікі.
    Месца працы, пасада: Навукова-даследчы інстытут-21 Міністэрства абароны СССР (г. Бронніцы, Маскоўская вобласць; з 1978); Інстытут праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР (1981–1992, інжынер-канструктар, галоўны канструктар праекта, старшы навуковы супрацоўнік); Інстытут праблем вымярэнняў (1992–1994, тэхнічны дырэктар); 1994–2013 – вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі Навуковага цэнтра праблем механікі машын, намеснік дырэктара НІРУП "Белаўтатрактарабудаванне", дырэктар Цэнтра сертыфікацыі і выпрабаванняў мабільных машын, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і інавацыйнай дзейнасці Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі, з 2014 – генеральны дырэктар інстытута. Інфармацыя на 2024.
    Узнагароды: медаль Францыска Скарыны (2018) і інш.

        Варыянтная форма
    Paddubka Sârgej Mіkalaevіč, Sârgej Mіkalaevіč (нар. 1956)

        Гл. таксама
    Аб'яднаны інстытут машынабудавання (Мінск). Дырэктар
    Поддубко, Сергей Николаевич (кандидат технических наук ; род. 1956) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Динамический расчет фрикционов планетарных коробок передач большой мощности на ранних стадиях проектирования : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 01.02.06 / Поддубко Сергей Николаевич. — Минск, 1987.
    Сергй Николаевич Поддубко : (к 65-летию со дня рождения) // Механика машин, механизмов и материалов. — 2021. — № 1. — С. 89—91.
    Сайт Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі.
    БД Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі "Изобретатели Беларуси".
    "eLIBRARY.RU".