unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Саснін, Георгій Пятровіч (доктар медыцынскіх навук ; стаматалогія ; 1916—1999)

    Нарадзіўся 20.02.1916 (07.02.1916 па ст. ст.), с. Зюльзя, Нерчынскі раён, Забайкальскі край, Расія. Урач-стаматолаг. Доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Маскоўскі медыцынскі стаматалагічны інстытут (1941).
    Навуковыя інтарэсы: клініка-эксперыментальнае абгрунтаванне пратэзавання пасля аперацыі выдалення зубоў і сківіц; праблема матэматычнага і эксперыментальнага абгрунтавання пратэзавання; метады лячэння захворванняў слізістай абалонкі поласці рота і перыядонта, грыбковых, вірусных захворванняў у стаматалогіі.
    10 вынаходстваў.
    Месца працы, пасада: Цэнтральная клінічная бальніца (Масква; 1941–1942, ардынатар хірургічнага аддзялення); Маскоўскі медыцынскі стаматалагічны інстытут (1946–1953; у 1949–1951 – загадчык лабараторыі матэрыялазнаўства, з 1951 – асістэнт кафедры артапедычнай стаматалогіі); Урадавая бальніца (Пхеньян, Паўночная Карэя; 1953–1955, саветнік галоўнага ўрача); Кіеўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут імя А. А. Багамольца (1955–1957, дацэнт кафедры артапедычнай стаматалогіі); Украінскі НДІ стаматалогіі (Адэса; 1957–1961, загадчык артапедычнага аддзялення); Варонежскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1961–1971, загадчык кафедры артапедычнай стаматалогіі); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1971–1988 – загадчык кафедры тэрапеўтычнай стаматалогіі, з 1988 – прафесар).
    Узнагароды: ордэны (5), медалі.
    Памёр 19.09.1999.

        Варыянтная форма
    Sasnіn, Georgіj Pâtrovіč (1916—1999)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Стаматалагічны факультэт
    Соснин, Георгий Петрович (доктор медицинских наук ; стоматология ; 1916—1999) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Основы расчета и конструирование бюгельных протезов : диссертация ... доктора медицинских наук : защищена 15.04.1971 : утверждена 28.04.1972 / Соснин Георгий Петрович. — Воронеж, 1970.
    Соснин Георгий Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 42.
    Саснін Георгій Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 190.
    Соснин Георгий Петрович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 345–346.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.