unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Мажэйка, Фама Фаміч (доктар хімічных навук ; калоідная хімія ; 1936—2018)

    Нарадзіўся 07.10.1936, в. Скураты, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Хімік, спецыяліст у галіне калоіднай хіміі і фізіка-хімічнай механікі. Доктар хімічных навук (1989), прафесар (1991). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1991).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1959).
    Навуковыя інтарэсы: калоідная хіміі прыродных і тэхнагенных дысперсных сістэм з высокім утрыманнем солей; развіццё навукі аб будове, уласцівасцях і механізме дзеяння паверхнева-актыўных рэчываў у насычаных солевых растворах; удасканаленне тэхналогіі вытворчасці мінеральных угнаенняў і рашэнне калоідна-хімічных праблем пры атрыманні новых матэрыялаў на аснове канцэнтраваных солевых сістэм.
    203 аўтарскія пасведчанні і патэнты на вынаходствы.
    Месца працы, пасада: Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі (з 1959; з 1980 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, адначасова загадчык лабараторыі, з 1989 – загадчык аддзела, з 2004 – загадчык лабараторыі, з 2010 – галоўны навуковы супрацоўнік аддзела мінеральных угнаенняў).
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія БССР (1990) і інш.
    Памёр 16.10.2018.

        Варыянтная форма
    Mažèjka, Fama Famіč (1936—2018 )

        Гл. таксама
    Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі (Мінск)
    Можейко, Фома Фомич (доктор химических наук ; коллоидная химия ; 1936—2018) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Регулирование коллоидно-химических свойств глинисто-солевых дисперсий : автореферат диссертации ... доктора химических наук : 02.00.11 / Можейко Фома Фомич. — Киев, 1988.
    Можейко Фома Фомич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 178.
    Мажэйка Фама Фаміч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 502.
    Можейко Фома Фомич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 454—455.
    Фома Фомич Можейко : (к 75-летию со дня рождения) / С. А. Усанов [и др.] // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя хімічных навук. — 2011. — № 4. — С. 121—123.
    БД ЦНБ НАН Беларусі "НАН Беларуси в лицах".