На главную |
---|
Справка
Усаў, Іван Несцеравіч (доктар медыцынскіх навук ; педыятрыя ; 1921—1994) |
Нарадзіўся 13.10.1921, в. Асяродак, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць. Урач-педыятр. Доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1967). Галоўны дзіцячы нефролаг Міністэрства аховы здароўя БССР (1968–1989). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1951; аспірантура, 1954).
Навуковыя інтарэсы: дзіцячая нефралогія; клініка і тэрапія бронхапнеўманіі.
Месца працы, пасада: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1954–1971, 1973–1979 і 1980–1994; асістэнт, з 1958 – дацэнт, у 1967–1968 – прафесар кафедры дзіцячых хвароб, у 1968–1971, 1973–1979, 1980–1989 – загадчык кафедры факультэцкай педыятрыі з курсам прапедэўтыкі дзіцячых хвароб, 1-й кафедры дзіцячых хвароб, з 1989 – прафесар кафедры); Навукова-практычны педыятрычны цэнтр Савецкага Чырвонага Крыжа (Нью-Дэлі, Індыя; 1971–1973, дырэктар); Сусветная арганізацыі аховы здароўя (1979–1980, кансультант СААЗ пры Міністэрстве аховы здароўя Мангольскай Народнай Рэспублікі).
Узнагароды: званні "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1981), "Заслужаны работнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь" (1992), Дзяржаўная прэмія БССР (1984), ордэны, медалі і інш.
Памёр 19.01.1994, пахаваны на Паўночных могілках, Мінск.
Варыянтная форма
Usaŭ, Іvan Nesceravіč (1921—1994) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Педыятрычны факультэт |
Усов, Иван Нестерович (доктор медицинских наук ; педиатрия ; 1921—1994) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Особенности водно-минерального обмена при брайтовой болезни у детей : (материалы к патогенезу и клинике) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук / И. Н. Усов. — Минск, 1964.
Усов Иван Нестерович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 332.
Усаў Іван Несцеравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 260.
Усов Иван Нестерович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 352—354.
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |