unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Саланенка, Юрый Трафімавіч (кандыдат медыцынскіх навук ; гігіена ; унутраныя хваробы ; нар. 1940)

    Нарадзіўся 01.06.1940, с. Кантошына, Касіхінскі раён, Алтайскі край, Расія. Урач-гігіеніст, тэрапеўт. Кандыдат медыцынскіх навук (1984).
    Адукацыя: Брэсцкае медыцынскае вучылішча (1958), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1965), Інстытут гігіены дзяцей і падлеткаў Міністэрства аховы здароўя СССР (аспірантура, 1978).
    Навуковыя інтарэсы: стан здароўя сельскіх падлеткаў Беларусі і шляхі яго паляпшэння; вывучэнне стану вугляводнага, ліпіднага абмену, пакажчыкаў цэнтральнай гемадынамікі, кіслародтранспартнай функцыі крыві, шляхоў іх карэкцыі ў хворых ішэмічнай хваробай сэрца, артэрыяльнай гіпертэнзіяй; дыягностыка, лячэнне і прафілактыка ўнутраных хвароб.
    Месца працы, пасада: Ураджайнінская ўчастковая бальніца (Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць; з 1958, фельчар), Сваяціцкі фельчарска-акушэрскі пункт (Ляхавіцкі раён; загадчык), Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца (Гродзенская вобласць; 1965–1967, урач-неўрапатолаг), Ляхавіцкая цэнтральная раённая бальніца (1967–1986, урач-тэрапеўт, намеснік галоўнага ўрача па экспертызе часовай непрацаздольнасці), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1986, дацэнт кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб).
    Узнагароды: знак "Отличнику здравоохранения" і інш.

        Варыянтная форма
    Salanenka, Ûryj Trafimavič (нар. 1940)

        Гл. таксама
    Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Лячэбны факультэт
    Солоненко, Юрий Трофимович (кандидат медицинских наук ; гигиена ; внутренние болезни ; род. 1940) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Состояние здоровья сельских подростков Белорусской ССР : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 14.00.07 / Солоненко Юрий Трофимович. ― Москва, 1984.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Солоненко Юрий Трофимович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 405—406.
    Видный терапевт-клиницист, ученый, педагог — Солоненко Юрий Трофимович (к 70-летию со дня рождения) / К. Н. Соколов // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. — 2010. — № 3. — С. 122—123.
    Сайт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
    Сайт газеты "Ляхавіцкі веснік".
    Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.