unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шымаў, Уладзімір Мікалаевіч (доктар эканамічных навук ; нар. 1948)

    Нарадзіўся 29.11.1948, с. Радалаўка, Прыморскі раён, Запарожская вобласць, Украіна. Эканаміст, дзяржаўны дзеяч. Доктар эканамічных навук (1988), прафесар (1999).
    Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (спецыяльнасць "Эканамічная геаграфія", 1972), Савет па вывучэнні прадукцыйных сіл пры Дзяржплане СССР (Масква; аспірантура, 1975).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы макраэканомікі і кіравання; сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі і пераход эканомікі да рыначных адносін; метадалогія і практыка распрацоўкі прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ва ўмовах транзітыўнай эканомікі; прагназаванне развіцця складаных сацыяльна-эканамічных сістэм.
    Заснавальнік навукова-педагагічнай школы нацыянальнай эканомікі.
    Месца працы, пасада: НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання (Мінск; з 1976, старшы навуковы супрацоўнік, з 1977 – Гомельскі аддзел, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара); Гомельскі кааператыўны інстытут (з 1982, старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры навуковых асноў кіравання, прарэктар па вучэбнай рабоце); Навукова-даследчы эканамічны інстытут (Мінск; 1989–1995, намеснік дырэктара па навуковай рабоце); Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (1996–2002, міністр); Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (2002–2019, рэктар).
    Узнагароды: званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (2011) і інш.

        Варыянтная форма
    Shimov, Vladimir N. (нар. 1948) (англійская мова)
    Šymaŭ, Uladzіmіr Mіkalaevіč (нар. 1948)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (Мінск). Рэктар
    Рэспубліка Беларусь. Міністэрства эканомікі
    Шимов, Владимир Николаевич (доктор экономических наук ; род. 1948) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Измерение и планирование региональной экономической эффективности общественного производства (вопросы методологии) : автореферат диссертации ... доктора экономических наук : 08.00.05 / Шимов Владимир Николаевич. — Москва, 1987.
    Шимов Владимир Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 591.
    Шымаў Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 13.
    Шимов Владимир Николаевич // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. ― Минск, 2008. — С. 13—15.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Персанальная старонка.