unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шырокаў, Аляксандр Міхайлавіч (доктар тэхнічных навук ; кібернетыка ; мастацкая літаратура ; 1924—2003)

    Нарадзіўся 14.09.1924, в. Зааўраг, Прасніцкі (Кірава-Чапецкі) раён, Кіраўская вобласць, Расія. Вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і тэорыі інфармацыі. Доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1973). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1977). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Артылерыйская радыётэхнічная акадэмія імя Л. А. Говорова, Харкаў (1953; ад'юнктура, 1959).
    Навуковыя інтарэсы: тэхнічная кібернетыка: тэорыя надзейнасці і эксплуатацыі складаных радыёэлектронных сістэм, сістэмны аналіз, ацэнка і забеспячэнне якасці складаных сістэм.
    12 вынаходстваў.
    Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт).
    Месца працы, пасада: Горкаўскае радыётэхнічнае вучылішча (1954–1956, выкладчык); Артылерыйская радыётэхнічная акадэмія імя Л. А. Говарава (1959–1963); Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча супрацьпаветранай абароны (з 1963, начальнік кафедры ўзбраення зенітных ракетных войскаў, з 1972 – намеснік начальніка вучылішча па вучэбнай і навуковай рабоце); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1980–1990, дэкан факультэта радыёфізікі і электронікі, адначасова з 1981 – загадчык кафедры радыёфізікі); Інстытут сучасных ведаў (1990–2003, рэктар).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР" (1975), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь, ордэны Чырвонай Зоркі (1945, 1965), "За службу Родине в Вооруженных Силах СССР" (2-й ступені; 1977), Айчыннай вайны (2-й ступені; 1985) і інш.
    Памёр 14.10.2003.

        Вариантная форма
    Šyrokaŭ, Alâksandr Mіhajlavіč (1924—2003)

        См. также
    Інстытут сучасных ведаў імя А. М. Шырокава (Мінск)
    Широков, Александр Михайлович (доктор технических наук ; кибернетика ; художественная литература ; 1924—2003) (на другом языке)

        Источники информации
    Основы надежности и эксплуатации электронной аппаратуры / А. М. Широков. — Минск, 1965.
    Шырокаў Аляксандр Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 20.
    Широков Александр Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 593.
    Широков Александр Михайлович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 555.
    Сайт Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава.
    Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях".