unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Горленка, Валянціна Парфёнаўна (кандыдат педагагічных навук ; нар. 1948)

    Нарадзілася 20.06.1948, в. Шарпілаўка, Гомельскі раён, Гомельская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі, тэорыі і методыкі навучання рускай мове і літаратуры. Кандыдат педагагічных навук (1981), дацэнт (1990).
    Адукацыя: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Руская мова і літаратура", 1975; аспірантура, 1981).
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя развіцця педагагічнай думкі; гісторыка-педагагічныя аспекты працэсаў навучання і выхавання; праблемы сям'і і сямейнага выхавання ў гістарычным і сучасным аспектах; тэорыя і методыка маральнага выхавання асобы; удасканаленне навуковых асноў педагагічнай практыкі студэнтаў; адаптацыя студэнтаў да ўмоў навучання ва ўніверсітэце.
    Месца працы, пасада: Руднямарымонаўская 8-гадовая школа (Гомельскі раён; 1966–1974, піянерважатая, настаўнік рускай мовы і літаратуры), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (1974–1977 і з 1981, дацэнт кафедры педагогікі).

        Варыянтная форма
    Gorlenka, Valâncina Parfënaŭna (нар. 1948)
    Гарленка, В. П. (памылковая форма)

        Гл. таксама
    Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. Факультэт псіхалогіі і педагогікі
    Горленко, Валентина Парфеновна (кандидат педагогических наук ; род. 1948) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Приучение подростков к обдумыванию своего поведения в процессе нравственного воспитания : (на материале воспитательной работы классного руководителя) : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.01 / Горленко Валентина Парфеновна. ― Минск, 1981.
    Этычныя гутаркі з вучнями : 6 клас : дапаможнік для настаўнікаў і класных кіраўнікоў / І. Ф. Харламаў [і інш.] ; навуковы рэдактар І. Ф. Харламаў ; [пераклад з рускай мовы Я. З. Ліфанава]. ― Мінск, 1994. — Форма прозвішча "Гарленка" — памылковая.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Горленка Валянціна Парфенаўна [г. зн. Парфёнаўна] // Памяць : Гомельскі раён : у 2 кн. — Мінск, 1998. — Кн. 2. — С. 303 : фота.
    Сайт факультэта псіхалогіі і педагогікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.
    Рэпазіторый Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.
    Навуковая электронная бібліятэка "eLIBRARY.RU".