unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кеўра, Міхаіл Канстанцінавіч (доктар медыцынскіх навук ; фармакалогія ; нар. 1943)

    Нарадзіўся 07.11.1943, в. Галімшчына, Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць. Урач-фармаколаг. Доктар медыцынскіх навук (2005), прафесар. Галоўны пазаштатны клінічны фармаколаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1988–2008).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1966).
    Навуковыя інтарэсы: вывучэнне фармакалагічных характарыстык генна-інжынернага фактару некрозу пухлін; праблемы клінічнай фармакалогіі; клінічныя выпрабаванні лекавых прэпаратаў; стварэнне новых лекавых сродкаў.
    Заснавальнік клінічнай фармакалогіі ў Беларусі.
    Месца працы, пасада: Дабрынёўская ўчастковая бальніца (Дзяржынскі раён, Мінская вобласць; 1966–1967, галоўны ўрач); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1967, асістэнт кафедры фармакалогіі, з 1983 – дацэнт, загадчык курса клінічнай фармакалогіі, у 1993–2009 – загадчык кафедры клінічнай фармакалогіі, з 2009 – прафесар). Інфармацыя на 2024.
    Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, нагрудныя знакі "Отличнику санитарной обороны СССР", "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь" і інш.

        Варыянтная форма
    Keŭra, Mіhaіl Kanstancіnavіč (нар. 1943)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Стаматалагічны факультэт
    Кевра, Михаил Константинович (доктор медицинских наук ; фармакология ; род. 1943) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Системное действие альфа-фактора некроза опухолей и клиническая эффективность его модификаторов при ревматоидном артрите и сепсисе : диссертация ... доктора медицинских наук : 14.00.25 : защищена 17.09.2004 : утверждена 09.02.2005 / Кевра Михаил Константинович. — Минск, 2004.
    Кевра Михаил Константинович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 23.
    Кевра Михаил Константинович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 2. — С. 196.
    Михаил Константинович Кевра – основоположник клинической фармакологии в Беларуси : (к 75-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 2019. — № 1. — С. 71—73 : фот.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
    "eLIBRARY.RU".