На главную |
---|
Справка
Седранок, Сяргей Георгіевіч (кандыдат медыцынскіх навук ; хірургія ; 1915— ) |
Нарадзіўся 13.12.1915 (30.11.1915 па ст. ст.), мяст. Лоеў, Рэчыцкі павет, Мінская губерня (сучас. гар. пас., Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць). Урач-хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (1973), дацэнт (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Гомельскае чыгуначнае фабрычна-заводскае вучылішча (1934), Адэскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1946).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне ў эксперыменце механічнага і ручнога сасудзістага шва; праблемы трансплантацыі аорты і артэрыяльных сасудаў; пытанні лячэння траўмаў грудной клеткі; клініка і хірургічнае лячэнне захворванняў органаў брушной поласці; праблемы дзіцячай хірургіі.
Месца працы, пасада: заводы Украіны (1934–1937, электразваршчык); Лоеўская раённая бальніца (1946–1949, галоўны ўрач, загадчык хірургічнага аддзялення); Гомельская фельчарска-акушэрская школа (1949–1954, дырэктар); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1954–1980; асістэнт кафедры шпітальнай хірургіі, з 1969 – кафедры дзіцячай хірургіі, з 1974 – дацэнт); 17-я дзіцячая паліклініка г. Мінска (з 1980, хірург).
Узнагароды: баявыя ордэны (3), медалі, Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1948).
Памёр 00.00.0000.
Варыянтная форма
Sedranok, Sârgej Georgіevіč (1915— ) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Педыятрычны факультэт |
Седренок, Сергей Георгиевич (кандидат медицинских наук ; хирургия ; 1915— ) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Перфоративный аппендицит : вопросы клиники, лечения и послеоперационных осложнений : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 14.00.27 / Седренок Сергей Георгиевич. — Минск, 1973.
Седренок Сергей Георгиевич // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 394—395.
Седренок Сергей Георгиевич // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 260.
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |