unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Ненадавец, Аляксей Міхайлавіч (доктар філалагічных навук ; 1958—2023)

    Нарадзіўся 12.02.1958, в. Чухава, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць. Фалькларыст, літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1995), прафесар (1995).
    Адукацыя: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура", 1980), Інстытут літаратуры імя Я. Купалы АН БССР (аспірантура, 1985).
    Навуковыя інтарэсы: беларускі фальклор; этнічныя традыцыі беларусаў; краязнаўства; узаемасувязь літаратуры з народнай творчасцю і міфалогіяй.
    Месца працы, пасада: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (1985–1989, дацэнт кафедры рускай літаратуры), Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі (1992–2000, вядучы навуковы супрацоўнік), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (2000–2017 – прафесар, загадчык кафедры грамадскіх дысцыплін і права Бабруйскага філіяла, з 2017 – прафесар кафедры беларускай і рускай моў у г. Мінску).
    Памёр 28.10.2023, пахаваны на Мінскіх могілках, г. Бабруйск.

        Варыянтная форма
    Nenadavec, Alâksej Mihajlavič (1958—2023)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт міжнародных бізнес-камунікацый
    Ненадовец, Алексей Михайлович (доктор филологических наук ; 1958—2023) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Праблема хтанічнага архетыпу у беларускім фальклоры : аўтарэферат дысертацыі ... доктара філалагічных навук : 10.01.09 / Ненадавец Аляксей Міхайлавіч. ― Мінск, 1995.
    Дооктябрьское творчество Якуба Коласа и фольклор : автореферат диссертации ... кандидата филологических наук : 10.01.03 / Ненадовец Алексей Михайлович. ― Минск, 1986.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Ненадавец Аляксей Міхайлавіч / І. У. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 285.
    Ненадавец Аляксей Міхайлавіч / І. У. Саламевіч // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2006. — [Т.] 2. — С. 248—249.
    Ненадовец Алексей Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 417.
    Ненадовец Алексей Михайлович // Гуманитарии и обществоведы Национальной академии наук Беларуси. — Минск, 1997. — С. 163—164.
    Ненадавец Аляксей Міхайлавіч. Некралог (1958—2023) // Эканаміст. — Мінск, 2023. — 17 лістапада (№ 19). — С. 4.
    Сайт Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
    Электронная бібліятэка БДЭУ.