unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Гардзяеня, Фёдар Фёдаравіч (кандыдат медыцынскіх навук ; псіхіятрыя ; 1937—1997)

    Нарадзіўся 01.09.1937, в. Турок, Любанскі раён, Мінская вобласць. Урач-псіхіятр. Кандыдат медыцынскіх навук (1971), дацэнт (1973). Галоўны пазаштатны нарколаг Міністэрства аховы здароўя БССР (1978–1986).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1960), Ленінградскі навукова-даследчы інстытут псіхіятрыі імя У. М. Бехцерава (аспірантура ў форме саіскальніцтва, 1971); Універсітэт марксізму-ленінізму (Мінск; 1968).
    Навуковыя інтарэсы: клінічная наркалогія; арганізацыя псіхіятрычнай дапамогі.
    Месца працы, пасада: Брэсцкая абласная псіханеўралагічная бальніца (в. Магілёўцы, Пружанскі раён; 1960–1964; у 1960–1963 – загадчык аддзялення, у 1963–1964 – намеснік галоўнага ўрача); Рэспубліканскі псіханеўралагічны дыспансер (Мінск; з 1964 – урач-псіхіятр, з 1971 – намеснік галоўнага ўрача); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1973–1997; асістэнт кафедры псіхіятрыі, з 1981 – дацэнт, у 1993–1995 – загадчык кафедры).
    Узнагароды: значок "Отличнику здравоохранения" (1981).
    Памёр 11.08.1997.

        Варыянтная форма
    Gardzâenâ, Fëdar Fëdaravіč (1937—1997)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Тэрапеўтычны факультэт
    Гордееня, Федор Федорович (кандидат медицинских наук ; психиатрия ; 1937—1997) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    О факторах, способствующих формированию алкоголизма у женщин, и некоторых особенностях его течения : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 767 / Ф. Ф. Гордееня. — Ленинград, 1971.
    Гордееня Федор Федорович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 289.
    Гордееня Федор Федорович // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006) / [редакторы-составители: Г. Я. Хулуп, М. З. Ивашкевич, А. В. Манулик]. — Минск, 2006. — С. 55–56.
    Сайт Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя. Персанальная старонка.