unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Скугарэўскі, Аляксей Фёдаравіч (доктар медыцынскіх навук ; псіхіятрыя ; 1933—1993)

    Нарадзіўся 10.05.1933, в. Шамава (спалена ў час Вялікай Айчыннай вайны), Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць. Урач-псіхіятр. Доктар медыцынскіх навук (1989), дацэнт (1973). Галоўны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя БССР па наркалогіі (1973–1978).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1957; аспірантура, 1962).
    Навуковыя інтарэсы: біяхімія псіхозаў; рэактыўнасць арганізма пры псіхічным захворванні; клінічная наркалогія; нейрапсіхалогія дзіцячага ўзросту; тэрапія хворых на шызафрэнію; біялагічныя заканамернасці псіхічнага жыцця чалавека ў норме і паталогіі.
    Месца працы, пасада: Рэспубліканская псіханеўралагічная бальніца (в. Слабодка, Браслаўскі раён, Маладзечанская вобласць; 1957–1959, урач-псіхіятр, загадчык аддзялення); Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1962–1964, асістэнт кафедры псіхіятрыі); Псіхіятрычная бальніца спецыяльнага тыпу МУС БССР (1964–1966, начальнік); Рэспубліканская клінічная псіхіятрычная бальніца (Мінск; 1966–1973, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1973–1993; дацэнт кафедры псіхіятрыі, з 1989 – прафесар, у 1993 – в. а. загадчыка кафедры).
    Узнагароды: значок "Отличнику здравоохранения" (1978) і інш.
    Памёр 08.11.1993.

        Варыянтная форма
    Skugarèŭskі, Alâksej Fëdaravіč (1933—1993)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Тэрапеўтычны факультэт
    Скугаревский, Алексей Федорович (доктор медицинских наук ; психиатрия ; 1933—1993) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Реактивность и резистентность к терапии больных шизофренией : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.18 / Скугаревский Алексей Федорович. — Москва, 1988.
    Скугаревский Алексей Федорович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 288—289.
    Сайт Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя. Персанальная старонка.
    Сайт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.