На главную |
---|
Справка
Волкаў, Павел Пятровіч (доктар медыцынскіх навук ; кандыдат філасофскіх навук ; псіхіятрыя ; 1937—2010) |
Нарадзіўся 07.06.1937, г. Ленінград (Санкт-Пецярбург), Расія. Урач-псіхіятр. Доктар медыцынскіх навук (1970), прафесар (1973). Кандыдат філасофскіх навук (1967). Галоўны псіхіятр Міністэрства аховы здароўя БССР (1976–1991).
Адукацыя: Новасібірскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1961), Новасібірскі ўніверсітэт марксізму-ленінізму (1962).
Навуковыя інтарэсы: эксперыментальная псіхіятрыя; канцэптуальнае матэматычнае, інфармацыйнае мадэляванне псіхапаталагічных працэсаў; сістэмны аналіз праблем аховы здароўя, медыцыны, псіхіятрыі.
Месца працы, пасада: Новасібірскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1961–1963, клінічны ардынатар кафедры псіхіятрыі; і 1964–1972, асістэнт кафедры псіхіятрыі, старшы выкладчык, з 1970 – прафесар кафедры), адначасова Сібірскі філіял Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1970–1972, намеснік старшыні, загадчык лабараторыі псіхічнай адаптацыі); Новасібірскі гарадскі псіханеўралагічны дыспансер (1963–1964, урач-псіхіятр); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1972–1993 – загадчык кафедры псіхіятрыі; і ў 1997–1999 – прафесар кафедры псіхатэрапіі); Камерцыйная навукова-вытворчая фірма "Волда" (1997–1999, прэзідэнт-кансультант), адначасова Мінскі гарадскі псіханеўралагічны дыспансер (кансультант).
Памёр 25.01.2010, пахаваны на Паўночных могілках, Мінск.
Варыянтная форма
Volkaŭ, Pavel Pâtrovіč (1937—2010) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Материалы изучения патогенеза, терапии и диагностики психических заболеваний методами биологического и математического моделирования : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 765 / П. П. Волков. — Новосибирск, 1969.
Волкаў Павел Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 365.
Волков Павел Петрович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931—2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 286—288.
Сайт Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя. Персанальная старонка.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |