unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Крыўчык, Аляксандра Аляксандраўна (доктар медыцынскіх навук ; паталагічная фізіялогія ; 1928—2007)

    Нарадзілася 24.02.1928, г. Мінск. Патафізіёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1976).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1954; аспірантура, 1957).
    Навуковыя інтарэсы: праблема дваістай прыроды хваробы – вывучэнне форм і механізмаў паталагічных і кампенсаторных рэакцый арганізма ў ходзе развіцця хваробы і распрацоўка аптымальных шляхоў іх карэкцыі; пытанні канцэрагенезу, патагенезу партальнай гіпертэнзіі, дыфузных паражэнняў печані рознай этыялогіі, параўнальная ацэнка ўплыву гема- і энтэрасорбцыі пры гэтых формах паталогіі; вывучэнне асаблівасцей рэакцыі арганізма на вострую страту крыві і наступнае ўнутрывеннае і ўнутрыартэрыяльнае пераліванне крыві пры гіпатэрміі.
    Месца працы, пасада: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1957–2007; асістэнт, з 1966 – дацэнт, у 1974–1975 і з 1996 – прафесар, у 1975–1996 – загадчык кафедры паталагічнай фізіялогіі).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (1991), Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1978) і інш.
    Памерла 18.09.2007.

        Варыянтная форма
    Kryŭčyk, Alâksandra Alâksandraŭna (1928—2007)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Стаматалагічны факультэт
    Кривчик, Александра Александровна (доктор медицинских наук ; патологическая физиология ; 1928—2007) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Динамика взаимоотношения патологических и компенсаторных реакций организма при некоторых формах портальной гипертензии. : (экспериментальное исследование) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.16 / Кривчик Александра Александровна. — Минск, 1973.
    Крыўчык Аляксандра Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 523.
    Кривчик Александра Александровна // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 2. — С. 202.
    Кривчик Александра Александровна // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 258—259.
    Кривчик Александра Александровна : [некролог] // Медицинский журнал. — 2007. — № 4. — С. 128.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
    Сайт БДМУ. Кафедра паталагічнай фізіялогіі.