unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Прахарэнка, Міхаіл Андрэевіч (кандыдат гістарычных навук ; 1915—1975)

    Нарадзіўся 24.11.1915 (11.11.1915 па ст. ст.), с. Асінаўка, Чавускі павет, Магілёўская губерня. Гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1951), дацэнт (1953).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1937), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (аспірантура, 1948).
    Навуковыя інтарэсы: юбілейныя даты гісторыі партыі і БССР; буйныя гістарычныя падзеі; савецкі патрыятызм.
    Месца працы, пасада: Уздзенская СШ (г. Узда, Мінская вобласць; 1937–1941, дырэктар); Палятаеўская СШ (Тамбоўская вобласць; 1941–1942, дырэктар); Палятаеўскі раённы камітэт партыі (1942–1944, сакратар); Міністэрства асветы БССР (1944–1948, інспектар); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1948–1951, старшы лабарант, выкладчык, старшы выкладчык кафедры марксізму-ленінізму); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1951–1975; у 1951–1957 – загадчык кафедры марксізму-ленінізму, у 1957–1975 – загадчык кафедры гісторыі КПСС).
    Узнагароды: Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1965, 1971), знак "Отличник народного просвещения" (1947).
    Памёр 03.07.1975, пахаваны на Усходніх могілках, Мінск.

        Варыянтная форма
    Praharènka, Mіhaіl Andrèevіč (1915—1975)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Кафедра філасофіі і паліталогіі
    Прохоренко, Михаил Андреевич (кандидат исторических наук ; 1915—1975) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Кандыдацкая дысертацыя "Источники силы и несокрушимости советского государства" (1951).
    Прохоренко Михаил Андреевич // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 289.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.