unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Зотава, Іда Пятроўна (кандыдат эканамічных навук ; 1922— )

    Нарадзілася 10.10.1922, с. Верхнепагромнае, Ленінскі павет, Царыцынская губерня (сучас. Сярэднеахтубінскі раён, Валгаградская вобласць), Расія. Эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1965), дацэнт (1972).
    Адукацыя: Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава (1949), Казанскі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Ульянава-Леніна (1952), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (аспірантура, 1964).
    Навуковыя інтарэсы: эканамічныя аспекты падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў для прамысловасці; пытанні планавання і эканомікі аховы здароўя; выкладанне палітычнай эканоміі ў медыцынскіх ВНУ.
    Месца працы, пасада: Завод "Электропульт" (Ленінград; 1949–1950, інжынер па працы); Саратаўскі эканамічны інстытут (1950–1951, старшы лабарант кафедры арганізацыі тэхнікі банкаўскай працы); Саратаўскі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1952–1955, асістэнт кафедры гісторыі КПСС); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1955–1962 – асістэнт кафедры палітычнай эканоміі; і 1965–1975 – старшы выкладчык, дацэнт, 1975–1977 – загадчык кафедры, 1977–1990 – дацэнт кафедры); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1964–1965, асістэнт кафедры палітычнай эканоміі).
    Памерла 00.00.0000.

        Варыянтная форма
    Zotava, Ida Pâtroŭna (1922— )

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Кафедра філасофіі і паліталогіі
    Зотова, Ида Петровна (кандидат экономических наук ; 1922— ) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Расширенное воспроизводство квалифицированной рабочей силы в промышленности : (на материалах машиностроительной промышленности БССР) : автореферат диссертации ... кандидата экономических наук / И. П. Зотова. — Минск, 1965.
    Зотова Ида Петровна // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 304—306.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.