unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Назарава, Галіна Аляксандраўна (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; 1928—2023)

    Нарадзілася 06.07.1928, с. Заволжжа (г. Заволжск), Іванаўская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне заатэхніі. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1958), дацэнт (1969).
    Адукацыя: Юр'евецкі зоаветэрынарны тэхнікіум (1949), Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева (1954; аспірантура, 1958).
    Навуковыя інтарэсы: фізіялогія і развядзенне сельскагаспадарчых жывёл; ветэрынарная генетыка; даследаванне полімарфізму бялкоў малака ў кароў швіцкай пароды; генетычная абумоўленасць лейкозу буйной рагатай жывёлы; уплыў некаторых генетычных і паратыпічных фактараў на ўзнаўленчую здольнасць кароў.
    Месца працы, пасада: Віцебская абласная дзяржаўная сельскагаспадарчая доследная станцыя (1958–1961, загадчык аддзела жывёлагадоўлі), Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (1961–2002, дацэнт кафедры генетыкі і развядзення сельскагаспадарчых жывёл).
    Памерла 25.11.2023.

        Варыянтная форма
    Nazarava, Galina Alâksandraŭna (1928—2023)

        Гл. таксама
    Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны. Біятэхналагічны факультэт
    Назарова, Галина Александровна (кандидат сельскохозяйственных наук ; 1928—2023) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Некоторые данные по обмену веществ и составу молока у коров : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук / Г. А. Назарова. ― Москва, 1958.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    [Назарова Галина Александровна] // Учреждение образования "Витебская ордена "Знак Почета" государственная академия ветеринарной медицины" : история и современность (к 90-летию со дня основания), 1924—2014. — Витебск, 2014. — С. 313.
    Сайт Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
    Рэпазіторый ВДАВМ
    Электронны каталог бібліятэкі ВДАВМ.