На главную |
---|
Справка
Бандарэнка, Мікалай Васільевіч (кандыдат фармацэўтычных навук ; фармацыя ; нар. 1929) |
Нарадзіўся 20.09.1929, станіца Нявіннамыская, Паўночна-Каўказскі край (сучас. горад Нявіннамыск, Стаўрапольскі край), Расія. Фармацэўт. Кандыдат фармацэўтычных навук (1966), дацэнт (1968).
Адукацыя: Пяцігорскі медыцынскі інстытут (1962; аспірантура, 1965).
Навуковыя інтарэсы: хімія алкалоідаў; методыка храматаграфічнага падзелу алкалоідаў; атрыманне новых лекавых прэпаратаў; біялагічна актыўныя рэчывы чамярыцы даурскай і чамярыцы вострадольнай.
Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1965–1966, старшы выкладчык кафедры арганічнай хіміі); Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1966–1972; старшы выкладчык, з 1967 – дацэнт, з 1968 – загадчык кафедры хіміі); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1972–1992; у 1972–1988 – загадчык кафедры фармацэўтычнай хіміі, з 1988 – дацэнт); Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр па экспертнай ацэнцы якасці і бяспекі прадуктаў харчавання (1992–2003; старшы, з 1995 – вядучы навуковы супрацоўнік).
Варыянтная форма
Bandarènka, Mіkalaj Vasіl'evіč (нар. 1929) |
Гл. таксама
Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Тэрапеўтычны факультэт |
Бондаренко, Николай Васильевич (кандидат фармацевтических наук ; фармация ; род. 1929) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Химическое изучение алкалоидов чемерицы Лобеля : автореферат диссертации ... кандидата фармацевтических наук / Н. В. Бондаренко. — Москва, 1966.
Бондаренко Николай Васильевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 344—345.
Бондаренко Николай Васильевич // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006) / [редакторы-составители: Г. Я. Хулуп, М. З. Ивашкевич, А. В. Манулик]. — Минск, 2006. — С. 201.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |