unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Траян, Васіль Васільевіч (доктар медыцынскіх навук ; хірургія ; 1949—2023)

    Нарадзіўся 26.04.1949, в. Падсвілле, Пліскі раён, Полацкая вобласць (сучас. гар. пас., Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць). Урач-хірург, спецыяліст у галіне дзіцячай хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (2005), дацэнт (2004). Галоўны пазаштатны дзіцячы хірург Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2006–2007).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1972).
    Навуковыя інтарэсы: гастраэзафагеальная рэфлюксная хвароба ў дзяцей; прыроджаныя парокі грудной поласці і дыяфрагмы; рубцовыя стэнозы стрававода; хірургія грудной клеткі і грудной поласці ў дзяцей.
    Месца працы, пасада: Магілёў (1973–1975, дзіцячы хірург); Дзіцячы хірургічны цэнтр (Мінск; 1975–1983, хірург, загадчык аддзялення); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1983–1999, асістэнт кафедры дзіцячай хірургіі), адначасова камандзіроўка па праграме развіцця ААН Танзанія, Занзібар (1993–1998, урач-хірург); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (з 1999; асістэнт, з 2003 – дацэнт курса дзіцячай хірургіі, з 2004 – дацэнт кафедры неадкладнай хірургіі, у 2006–2022 – загадчык кафедры дзіцячай хірургіі, з 2022 – дацэнт).
    Узнагароды: нагрудны знак "Выдатнік аховы здароўя" (2009) і інш.
    Памёр 06.03.2023.

        Варыянтная форма
    Traân, Vasіl' Vasіl'evіč (1949—2023)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Факультэт аховы мацярынства і дзяцінства
    Лінкевіч — Траян (дынастыя / сям'я)
    Троян, Василий Васильевич (доктор медицинских наук ; хирургия ; 1949—2023) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Гастроэзофагеальная рефлюксная болезнь у детей : механизмы развития, диагностика и лечение : диссертация ... доктора медицинских наук : : 14.00.35 : защищена 29.12.2004 : утверждена 20.04.2005 / Троян Василий Васильевич. — Минск, 2004.
    Троян Василий Васильевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 136—137.
    Памяти Василия Васильевича Трояна // Здравоохранение. — 2023. — № 4.
    Сайт Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя. Некралог.
    Электронны каталог РНМБ.