unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Трафіменка, Анатолій Міхайлавіч (Фізічная культура і спорт ; род. 1940)

    Нарадзіўся 15.04.1940, в. Гарбавічы, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне фізічнай культуры і спорту. Дацэнт (1996). Майстар спорту СССР па лыжных гонках.
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1967).
    Навуковыя інтарэсы: вывучэнне залежнасці эфектыўнасці і працаздольнасці сістэм арганізма, якія ўдзельнічаюць у забеспячэнні тканак кіслародам, ад узроўню фізічнага развіцця і фізічнай падрыхтаванасці студэнтаў; праблемы фарміравання фізічнай культуры; методыка ацэнкі фізічнай падрыхтаванасці студэнтаў.
    Месца працы, пасада: Беларускі політэхнічны інстытут (1967–1968, выкладчык кафедры фізічнага выхавання); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (з 1968; дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту, у 1988–2005 – загадчык кафедры).

        Варыянтная форма
    Trafіmenka, Anatolіj Mіhajlavіč (нар. 1940)

        Гл. таксама
    Белорусский государственный медицинский университет (Минск). Педиатрический факультет
    Трофименко, Анатолий Михайлович (физическая культура и спорт ; род. 1940) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Комплексы упражнений физкультурной паузы в режиме учебного дня студента : методические рекомендации / К. Ю. Романов, А. М. Трофименко. — Минск, 2017.
    Трофименко Анатолий Михайлович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 304.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.