unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Салавей, Сяргей Міхайлавіч (фізічная культура і спорт ; 1928—1993)

    Нарадзіўся 21.03.1928, в. Агароднікі, Валожынскі (ці Маладзечанскі) раён, Мінская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання. Дацэнт (1983).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1951), Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (біялагічны факультэт, 1966).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы арганізацыі фізічнага выхавання ў вышэйшых навучальных установах.
    Месца працы, пасада: Пастаўскае педагагічнае вучылішча (1951–1954, выкладчык фізічнага выхавання і ваеннай падрыхтоўкі); Ашмянскае педагагічнае вучылішча (1954–1957, выкладчык фізічнага выхавання і ваеннай падрыхтоўкі); Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (1957–1971, загадчык кафедры фізічнага выхавання); Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1971–1974, інспектар па ваенна-прыкладных відах спорту); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут( 1974–1993; у 1974–1988 – загадчык кафедры фізічнага выхавання, з 1988 – старшы выкладчык).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларускай ССР" (1968).
    Памёр 23.01.1993, пахаваны на радзіме.

        Варыянтная форма
    Solovej, Sergej Mihajlovič (1928—1993)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Педыятрычны факультэт
    Соловей, Сергей Михайлович (физическая культура и спорт ; 1928—1993) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Методика комплектования учебных групп для занятий физическим воспитанием в вузе : учебно-методическое пособие / В. Н. Кряж, З. С. Кряж, С. М. Соловей. — Минск, 1983.
    Соловей Сергей Михайлович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 303—304. (Месца нараджэння: Валожынскі раён.)
    Салавей Сяргей Міхайлавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 372. (Месца нараджэння: Маладзечанскі раён.)
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.