unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Казлоў, Мікалай Сямёнавіч (доктар хімічных навук ; арганічная хімія ; 1907—1993)

    Нарадзіўся 17.05.1907 (04.05.1907 па ст. ст.), г. Цвер, Расія. Хімік-арганік. Доктар хімічных навук (1935), прафесар (1933). Акадэмік АН БССР (1966).
    Адукацыя: Цвярскі педагагічны інстытут (1928), Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1931).
    Навуковыя інтарэсы: сінтэз арганічных злучэнняў; вывучэнне механізму дзеяння гетэрагенных і гамагенных каталізатараў.
    Месца працы, пасада: Цвярскі педагагічны інстытут (1928–1929); Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1930–1933); Інстытут хіміі АН БССР (1933–1938, дырэктар, загадчык лабараторыі арганічнага каталізу), адначасова Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1933–1935, загадчык кафедры арганічнай і біялагічнай хіміі), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1934–1938, загадчык кафедры арганічнай хіміі); Пермскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1946–1967, прафесар, загадчык кафедры хіміі), адначасова Пермскі сельскагаспадарчы інстытут імя Д. М. Пранішнікава (1956–1967, загадчык кафедры хіміі); Інстытут фізіка-арганічнай хіміі АН БССР (1967–1993; у 1967–1973 – дырэктар, з 1967 – загадчык лабараторыі арганічнага каталізу, з 1988 – саветнік пры дырэкцыі).
    Узнагароды: званне "Заслуженный деятель науки и техники РСФСР" (1965), Дзяржаўная прэмія БССР (1984), ордэны "Знак Почета" (1961), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967), Дружбы народаў (1977), медалі.
    У 1938 арыштаваны, у лагерах і ссылцы 8 гадоў, рэабілітаваны ў 1956.
    Памёр 04.04.1993, пахаваны на Усходніх могілках, Мінск.

        Варыянтная форма
    Kazloŭ, Mіkalaj Sâmënavіč (1886—1975)

        Гл. таксама
    Інстытут фізіка-арганічнай хіміі (Мінск). Дырэктар
    Інстытут хіміі (Мінск)
    Козлов, Николай Семенович (доктор химических наук ; органическая химия ; 1907—1993) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Козлов Николай Семенович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 125.
    Казлоў Мікалай Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 431.
    Биобиблиографический указатель научных трудов академика АН БССР Н. С. Козлова : (к 80-летию со дня рождения) / [составители: В. А. Сержанина и др.]. — Минск, 1987.
    Козлов Николай Семенович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 136—137.
    Козлов Николай Семенович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 126—127.