На главную |
---|
Справка
Федарук, Анатоль Тарасавіч (доктар біялагічных навук ; батаніка ; садова-паркавае мастацтва ; 1939—2022) |
Нарадзіўся 01.04.1939, в. Хабы, Брэсцкі павет, Палескае ваяводства, Польшча (сучас. Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць). Спецыяліст у галіне геабатанікі, інтрадукцыі раслін і садова-паркавага мастацтва. Доктар біялагічных навук (1990), прафесар (1995).
Адукацыя: Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (кваліфікацыя "Настаўнік біялогіі, хіміі і геаграфіі", 1961), Інстытут эксперыментальнай батанікі АН БССР (аспірантура, 1969).
Навуковыя інтарэсы: культурная дэндрафлора; культурныя фітацэнозы і цэнапапуляцыі драўняных інтрадуцэнтаў; старадаўняе сядзібнае дойлідства і садова-паркавае мастацтва Беларусі.
Месца працы, пасада: Цэнтральны батанічны сад АН БССР (1976–1988 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, 1988–1992 – загадчык лабараторыі); Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (1994–2014; у 1994–1997 – загадчык кафедры агульнай біялогіі, з 1997 – прафесар кафедры агульнай біялогіі і батанікі).
Узнагароды: ганаровыя граматы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (1998), Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2006), спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі "Архітэктура і рэстаўрацыя" (2006).
Памёр 11.08.2022.
Варыянтная форма
Fedaruk, Anatol' Tarasavіč (1939—2022) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Таксономический и фитоценотический анализ культурной дендрофлоры Белоруссии : автореферат диссертации ... доктора биологических наук : 03.00.05 / Федорук Анатолий Тарасович. — Москва, 1990.
Федарук Анатоль Тарасавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 343.
Федарук Анатоль Тарасавіч // Дактары і кандыдаты навук Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (да 100-годдзя з дня заснавання), [1914―2014] : біябібліяграфічны даведнік. — Мінск, 2014. — С. 95.
Сайт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.
Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |