unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Рубашоў, Савелій Міронавіч (доктар медыцынскіх навук ; хірургія ; 1883—1957)

    Нарадзіўся 01.06.1883 (20.05.1883 па ст. ст.), мяст. Чашнікі, Лепельскі павет, Віцебская губерня (сучас. горад, Віцебская вобласць). Урач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1912), прафесар (1924). Удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
    Адукацыя: Харкаўскі ўніверсітэт (1907).
    Навуковыя інтарэсы: хірургічнае лячэнне захворванняў брушной поласці.
    Месца працы, пасада: Харкаўскі ўніверсітэт (1907–1910 і 1923); Імператарскі Маскоўскі ўніверсітэт (1910–1914); ваенныя шпіталі (1914–1923, хірург); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1923–1934; у 1923–1924 – загадчык 1-й хірургічнай клінікі, у 1924–1934 – кафедры факультэцкай хірургіі), адначасова Беларускі інстытут удасканалення медыцынскіх кадраў (1932–1934, загадчык кафедры хірургіі), Цэнтральны інстытут пералівання крыві. Усебеларускі філіял (1932–1934, дырэктар); 2-і Ленінградскі медыцынскі інстытут (1934–1941, загадчык кафедры агульнай хірургіі); Новасібірскі медыцынскі інстытут (1941–1944, загадчык кафедры агульнай хірургіі); Кіславодскі медыцынскі інстытут (1944–1945, загадчык кафедры агульнай хірургіі); Кішынёўскі медыцынскі інстытут (1945–1957, загадчык кафедраў хірургіі і аператыўнай хірургіі).
    Узнагароды: званні "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1933), "Заслуженный деятель науки Молдавской ССР" (1947).
    Памёр 13.08.1957, пахаваны ў Кішынёве, Малдавія.

        Варыянтная форма
    Rubašoŭ, Savelij Mironavič (1883—1957)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Лячэбны факультэт
    Рубашов, Савелий Миронович (доктор медицинских наук ; хирургия ; 1883—1957) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Доктарская дысертацыя "Хирургическое лечение эмфиземы легких в связи ее с патогенезом" (1912).
    Рубашоў Савелій Міронавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 418.
    Рубашов Савелий Миронович // Известные медики – уроженцы земли белорусской : биографический справочник. — Витебск, 2021. — С. 137—139.
    Рубашов Савелий Миронович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 369—371.
    Рубашов Савелий Миронович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник. — Минск, 1999. — С. 65—66.