На главную |
---|
Справка
Герасіменка, Міхаіл Аляксандравіч (доктар медыцынскіх навук ; траўматалогія і артапедыя ; нар. 1973) |
Нарадзіўся 17.11.1973, гар. пас. Узда, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне траўматалогіі і артапедыі. Доктар медыцынскіх навук (2012), прафесар (2015). Галоўны пазаштатны траўматолаг-артапед Мінска (2007–2014).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць "Лячэбная справа", 1997; аспірантура, 2003).
Навуковыя інтарэсы: эндапратэзаванне каленнага і тазасцегнавога суставаў; дзіцячая траўматалогія і артапедыя; рэўмаартапедыя; артраскапічныя ўмяшанні на буйных суставах.
Месца працы, пасада: 6-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска (1997–2001, урач-траўматолаг-артапед прыёмнага аддзялення, дзіцячага траўматолага-артапедычнага аддзялення; 2009–2012 – намеснік галоўнага ўрача па траўматолага-артапедычнай дапамозе); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (2003–2009, асістэнт, дацэнт кафедры траўматалогіі і артапедыі, у 2012–2014 – загадчык кафедры траўматалогіі і артапедыі); Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (2014–2018, рэктар); Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі (з 2018, дырэктар).
Узнагароды: ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2008, 2010, 2011) і інш.
Варыянтная форма
Gerasimenka, Mihail Alâksandravіč (нар. 1973) |
Gerasimenko, Mikhail A. (нар. 1973) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Диагностика и лечение повреждений и заболеваний коленного сустава у детей и пациентов молодого возраста : диссертация ... доктора медицинских наук : 14.01.15 : защищена 25.05.2012 : утверждена 14.11.2012 / Герасименко Михаил Александрович. — Минск, 2012.
Герасименко Михаил Александрович // Флагман белорусской медицины : от истоков к современности : 90 лет / Республиканский научно-практический центр травматологии и ортопедии; [автор текста И. В. Гребенчук]. — Минск, 2020. — С. 59.
Сайт Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі. Персанальная старонка.
Сайт Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя. Персанальная старонка.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |