unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Адзярыха, Ігар Эдуардавіч (доктар медыцынскіх навук ; кардыялогія ; нар. 1962)

    Нарадзіўся 13.06.1962, в. Лазна, Хмяльніцкі раён, Вінніцкая вобласць, Украіна. Урач-кардыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (2004), прафесар (2007).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1985), Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (аспірантура, 1992; дактарантура, 2003).
    Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і ўкараненне ў клінічную практыку новых метадаў рэваскулярызацыі розных сасудзістых сістэм, дыягностыкі і лячэння атэратрамбозу; вывучэнне эфектыўнасці традыцыйных метадаў інтэрвенцыйнага лячэння пры вострай і хранічнай ішэмічнай хваробе сэрца, медыкаментознага лячэння лёгачнай гіпертэнзіі; уплыў фізічных фактараў на структурна-функцыянальны стан біялагічных тканак і біямалекул.
    Месца працы, пасада: Лагойская цэнтральная раённая бальніца (1986–1987, галоўны ўрач Задор'еўскай участковай бальніцы); 1-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска (1989, урач-эндаскапіст); Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя (1992–2005, асістэнт, з 2000 – дацэнт кафедры кардыялогіі і рэўматалогіі; і з 2008 – прафесар кафедры клінічнай фармакалогіі і фармакатэрапіі); РНПЦ "Кардыялогія" (2003–2008; намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 2004–2008 – дырэктар). Інфармацыя на 2023.

        Варыянтная форма
    Adzericho, I. E. (нар. 1962) (англійская мова)
    Adzerikho, I. (нар. 1962) (англійская мова)
    Adzâryha, Іgar Èduardavіč (нар. 1962)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Тэрапеўтычны факультэт
    Беларускі рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр "Кардыялогія" (Мінск). Дырэктар
    Адзерихо, Игорь Эдуардович (доктор медицинских наук ; кардиология ; род. 1962) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Ультразвуковой тромболизис в лечении артериального тромбоза : экспериментально-клиническое исследование : диссертация ... доктора медицинских наук : 14.00.06 : защищена 09.06.2004 : утверждена 24.11.2004 / Адзерихо Игорь Эдуардович. — Минск, 2004.
    Адзерихо Игорь Эдуардович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 43—44.
    Адзерихо Игорь Эдуардович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 174—175.
    Сайт Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя.
    Электронны каталог РНМБ.
    "Google Scholar".
    "eLIBRARY.RU".