На главную |
---|
Справка
Андрэеў, Фёдар Андрэеевіч (доктар медыцынскіх навук ; паталагічная фізіялогія ; 1879—1952) |
Нарадзіўся 20.07.1879 (08.07.1879 па ст. ст.), г. Вільна, Літоўская губерня, Расія (сучас. Вільнюс, Літва). Патафізіялаг. Доктар медыцынскіх навук (1918), прафесар (1918). Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
Адукацыя: Імператарскі Маскоўскі ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1906).
Навуковыя інтарэсы: даследаванні па праблеме ажыўлення арганізма.
Месца працы, пасада: Імператарскі Маскоўскі ўніверсітэт (1906–1910, старшы лабарант, асістэнт кафедры агульнай паталогіі); 2-і Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1910–1918, асістэнт кафедры агульнай паталогіі; і 1921–1934, загадчык кафедры паталагічнай фізіялогіі); Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія (1919–1921, начальнік санітарнага атрада, начальнік шпіталя); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1934–1939, загадчык кафедры паталагічнай фізіялогіі); Інстытут прафесійных захворванняў (Масква; 1940–1941, загадчык аддзела эксперыментальнай тэрапіі); Свярдлоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1941–1945; у 1941–1942 – загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі, з 1942 – прафесар); Інстытут агульнай і эксперыментальнай паталогіі (Масква; 1945–1952, загадчык кабінета цэрэбрапаталогіі і тэрапіі).
Узнагароды: званне "Заслуженный деятель науки РСФСР" (1941), Сталінская прэмія (1950, 1952) і інш.
Памёр 09.12.1952, пахаваны на Увядзенскіх могілках, Масква.
Варыянтная форма
Andrèeŭ, Fëdar Andrèevіč (1879—1952) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Стаматалагічны факультэт |
Андреев, Федор Андреевич (доктор медицинских наук ; патологическая физиология ; 1879—1952) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Доктарская дысертацыя "К учению о диастоле сердца и ее компенсаторном значении при физиологических и патологических условиях" (1918).
Андрэеў Фёдар Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 1. — С. 360.
Андреев Федор Андреевич // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 253—254.
К 100-летию со дня рождения Ф. А. Андреева / Б. А. Неговский // Патологическая физиология и экспериментальная терапия. — 1980. — № 2. — С. 91—92.
Памяти Ф. А. Андреева // Архив патологии. — 1953. — Т. 15, вып. 3. — С. 94.
Сайт "Википедия".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |