unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Аляксандраў, Мікалай Мікалаевіч (доктар медыцынскіх навук ; анкалогія ; хірургія ; 1917—1981)

    Нарадзіўся 11.06.1917, г. Бранск, Арлоўская губерня (Бранская вобласць), Расія. Нейрахірург, анколаг. Доктар медыцынскіх навук (1954), прафесар (1962). Член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1974). Эксперт СААЗ па пытаннях міжнароднай кааперацыі супрацьракавых даследаванняў (1974–1981). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава (1940; ад'юнктура, 1946).
    Навуковыя інтарэсы: арганізацыя супрацьракавай барацьбы; эпідэміялогія і прафілактыка рака; удасканаленне існуючых і распрацоўка новых метадаў дыягностыкі рака і перадпухлінных захворванняў; павышэнне эфектыўнасці хірургічных, камбінаваных комплексных метадаў лячэння злаякасных новаўтварэнняў; удасканаленне метадаў лячэння злаякасных новаўтварэнняў, прамянёвай тэрапіі злаякасных пухлін.
    Заснавальнік беларускай школы анколагаў.
    Месца працы, пасада: Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава (1946–1960; старшы навуковы супрацоўнік, выкладчык кафедры факультэцкай хірургіі); Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (Мінскі раён; 1960–1981, дырэктар), адначасова Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (загадчык кафедры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі).
    Узнагароды: званне "Герой Социалистического Труда" (1977), Дзяржаўная прэмія БССР (1988), ордены Чырвонага Сцяга (1940, 1945, 1951, 1956), Чырвонай Зоркі (1943,1951) і інш.
    Памёр 07.10.1981, пахаваны на Усходніх могілках, Мінск.

        Варыянтная форма
    Alâksandraŭ, Mіkalaj Mіkalaevіč (1917—1981)

        Гл. таксама
    Беларускі рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (аграгарадок Лясны, Мінскі раён). Дырэктар
    Александров, Николай Николаевич (доктор медицинских наук ; онкология ; хирургия ; 1917—1981) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Докторская диссертация "Пенициллиновая эпилепсия и выбор способа применения антибиотика при открытых повреждениях черепа" (1954).
    Александров Николай Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 73.
    Аляксандраў Мікалай Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 1. — С. 296.
    Александров Николай Николаевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 238—240.
    Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях".