unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Лапцева, Алена Анатольеўна (доктар медыцынскіх навук ; фтызіятрыя ; пульманалогія ; нар. 1966)

    Нарадзілася 07.12.1966, г. Варашылаўград (Луганск), Украіна. Урач-фтызіяпульманолаг. Доктар медыцынскіх навук (2014), прафесар (2017). Галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2007–2008).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1990).
    Навуковыя інтарэсы: дыягностыка і лячэнне неспецыфічных захворванняў органаў дыхання і туберкулёзу лёгкіх; укараненне высокіх тэхналогій у пульманалагічную практыку.
    Месца працы, пасада: Рэспубліканскі шпіталь Камітэта дзяржаўнай бяспекі (з 1990, урач-пульманолаг); Навукова-даследчы інстытут пульманалогіі і фтызіятрыі (Мінск; 1995–2000, навуковы, старшы навуковы супрацоўнік); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя (з 2001, асістэнт кафедры фтызіяпульманалогіі, дацэнт, з 2010 – загадчык кафедры пульманалогіі і фтызіятрыі з курсам алергалогіі, імуналогіі і прафпаталогіі); Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2007–2009, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы). Інфармацыя на 2023.
    Узнагароды: нагрудны знак "Выдатнік аховы здароўя" (2016), медаль Ф. Скарыны (2021).

        Варыянтная форма
    Lapceva, Alena Anatol'eŭna (нар. 1966)
    Lapteva, J. (нар. 1966) (латышская мова)
    Lapteva, Y. A. (нар. 1966) (англійская мова)
    Lapteva, E. A. (нар. 1966) (англійская мова)
    Цішкова, Алена Анатольеўна (нар. 1966)

        Гл. таксама
    Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск). Тэрапеўтычны факультэт
    Лаптева, Елена Анатольевна (доктор медицинских наук ; фтизиатрия ; пульмонология ; род. 1966) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Хроническая обструктивная болезнь легких: особенности формирования клинических фенотипов, диагностика и лечение : диссертация ... доктора медицинских наук : 14.01.25 : защищена 15.04.2014 : утверждена 10.12.2014 / Лаптева Елена Анатольевна. — Минск, 2014.
    Лаптева Елена Анатольевна // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931–2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 361—362.
    Сайт Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя. Персанальная старонка.
    Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.
    "eLIBRARY.RU".