unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Мельнічэнка, Эдуард Міхайлавіч (доктар медыцынскіх навук ; стаматалогія ; 1939—2001)

    Нарадзіўся 20.10.1939, г. Віцебск. Урач-стаматолаг. Доктар медыцынскіх навук (1988), прафесар (1989). Галоўны дзіцячы стаматолаг Міністэрства аховы здароўя БССР (1973–1979). Прэзідэнт Беларускай асацыяцыі стаматолагаў (з 1991).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1966), Цэнтральны інстытут удасканалення ўрачоў (Масква; аспірантура, 1972).
    Навуковыя інтарэсы: стан органаў ротавай поласці ў дзяцей пры саматычных захворваннях (цукровы дыябет, гастрадуадэніт, захворванні нырак, востры лімфабласны лейкоз, парушэнні згусальнай сістэмы крыві, сіфіліс, алергадэрматозы, парушэнне развіцця інтэлекту, праявы аварыі на Чарнобыльскай АЭС і інш.); эпідэміялогія і прафілактыка стаматалагічных захворванняў сярод дзяцей Беларусі.
    Месца працы, пасада: Стаматалагічная паліклініка № 6 г. Мінска (1966–1969; урач, з 1967 – галоўны ўрач); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1972–2001; асістэнт, з 1976 – дацэнт кафедры тэрапеўтычнай стаматалогіі, загадчык курса стаматалогіі дзіцячага ўзросту, у 1979–2001 – загадчык кафедры стаматалогіі дзіцячага ўзросту).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (1997) і інш.
    Памёр 13.01.2001.

        Варыянтная форма
    Mel'nіčènka, Èduard Mіhajlavіč (1939—2001)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Стаматалагічны факультэт
    Мельниченко, Эдуард Михайлович (доктор медицинских наук ; стоматология ; 1939—2001) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Рецидивирующий герпетический стоматит у детей : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.21 / Мельниченко Эдуард Михайлович. — Москва, 1986.
    Мельниченко Эдуард Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 713.
    Мельнічэнка Эдуард Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 279.
    Мельниченко Эдуард Михайлович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 374—375.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
    Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях".
    Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.