unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Клюеў, Юрый Пятровіч (кандыдат хімічных навук ; нар. 1924)

    Нарадзіўся 19.04.1924, г. Архангельск, Расія. Хімік. Кандыдат хімічных навук (1955), старшы навуковы супрацоўнік (1963), дацэнт (1965). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Архангельскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Хімічная тэхналогія драўніны", кваліфікацыя "Інжынер-тэхнолаг па хімічнай перапрацоўцы дрэва", 1949), Інстытут хіміі АН БССР (аспірантура, спецыяльнасць "Лесахімія", 1955).
    Навуковыя інтарэсы: хімія драўніны; даследаванне тэрпеноідаў.
    Месца працы, пасада: Аршанскае (Талачынскае) раённая лесахімічная прамысловая гаспадарка трэста "Беллесхімпрам" (Віцебская вобласць; з 1949, тэхнічны кіраўнік), Барысаўскі лесахімічны завод (Мінская вобласць; 1950–1952, галоўны інжынер), ЦК КПБ (1955–1957, інструктар аддзела навукі), па сумяшчальнасці Ленінградскі завочны індустрыяльны інстытут і Беларускі політэхнічны інстытут (1956–1958), Інстытут торфу АН БССР (1958–1963, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускі тэхналагічны інстытут (з 1963 – старшы выкладчык кафедры агульнай і арганічнай хіміі, з 1964 – дацэнт кафедры хімічнай тэхналогіі драўніны, з 1976 – кафедры гідролізных, лесахімічных і мікрабіялагічных вытворчасцей, з 1988 – кафедры хімічнай перапрацоўкі драўніны і біятэхналогій, у 1990–1991 – кафедры хімічнай перапрацоўкі драўніны, 1965–1968 – дэкан хіміка-тэхналагічнага факультэта).
    Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеней, медаль "За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг." і інш.

        Варыянтная форма
    Klûeŭ, Ûryj Pâtrovič (нар. 1924)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў
    Клюев, Юрий Петрович (кандидат химических наук ; род. 1924) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Исследование превращений α-Пинена под действием фтористого бора и ортофосфорной кислоты : автореферат диссертации ... кандидата химических наук / Ю. П. Клюев. ― Минск, 1955.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Белорусский государственный технологический университет, 1930—1995. — Минск, 1996. — Из содержания: Факультет технологии органических веществ. — С. 137—148 ; Кафедра химической переработки древесины. — С. 156—164.
    Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
    Сайт "Память народа".