unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Бова, Аляксандр Андрэевіч (доктар медыцынскіх навук ; унутраныя хваробы ; кардыялогія ; нар. 1955)

    Нарадзіўся 29.12.1955, гар. пас. Успенка, Лутугінскі раён, Луганская вобласць, Украіна. Урач-тэрапеўт, кардыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар. Палкоўнік медыцынскай службы (у адстаўцы). Галоўны спецыяліст Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (1992–1995).
    Адукацыя: Куйбышаўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1979), Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава (1986).
    Навуковыя інтарэсы: кардыялогія; спадчынныя парушэнні злучальнай тканкі.
    Месца працы, пасада: Група савецкіх войскаў у Германіі (1979–1984, малодшы ўрач, начальнік медыцынскага пункта радыётэхнічнага батальёна, з 1983 – старшы ардынатар шпітальнага ўзвода медыка-санітарнага батальёна мотастралковай дывізіі); Лепельскі ваенны санаторый (1986, начальнік медыцынскага аддзялення); Беларуская ваенная акруга. Ваенны шпіталь (1986–1987, начальнік тэрапеўтычнага аддзялення); Беларуская ваенная акруга. Акруговы ваенны шпіталь (1987–1992, начальнік аддзялення функцыянальнай дыягностыкі); Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Галоўны ваенны клінічны шпіталь (1992–1995, вядучы тэрапеўт медыцынскай часці); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1995; у 1995–2010 – начальнік кафедры ваенна-палявой тэрапіі, з 2010 – прафесар). Інфармацыя на 2023.
    Узнагароды: нагрудны знак "Отличник здравоохранения СССР" (1994).

        Варыянтная форма
    Bova, Alâksandr Andrèevіč (нар. 1955)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Ваенна-медыцынскі інстытут
    Бова, Александр Андреевич (доктор медицинских наук ; внутренние болезни ; кардиология ; род. 1955) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Экспертное, прогностическое и адаптационное значение типов кровообращения у летчиков : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.17 / Бова Александр Андреевич. — Москва, 1996.
    Бова Александр Андреевич // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 391.
    Бова Александр Андреевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 2. — С. 176.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
    "Google Scholar".
    "eLIBRARY.RU".