На главную |
---|
Справка
Мікулінскі, Уладзімір Іосіфавіч (кандыдат тэхнічных навук ; дрэваапрацоўка ; нар. 1925) |
Нарадзіўся 11.10.1925, в. Духанаўка, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць. Спецыяліст у галіне машын, абсталявання і тэхналогіі лесапільных і дрэваапрацоўчых вытворчасцей. Кандыдат тэхнічных навук (1968), дацэнт (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Рэчыцкая гандлёва-кааператыўная школа (1947), Беларускі лесатэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Механічная тэхналогія драўніны", кваліфікацыя "Інжынер-механік", 1954; аспірантура, 1957).
Навуковыя інтарэсы: удасканаленне абсталявання і тэхналогіі лесапільна-дрэваапрацоўчай і мебельнай вытворчасці; рэзанне драўніны.
Месца працы, пасада: Беларускі тэхналагічны інстытут (з 1954 – супрацоўнік лабараторыі кафедры механічнай тэхналогіі драўніны, асістэнт кафедры начартальнай геаметрыі, у 1957–1968 – выкладчык кафедры механічнай тэхналогіі драўніны, з 1968 – дацэнт кафедры дрэваапрацоўчых станкоў і інструментаў, у 1976–1982 – кафедры тэхналогіі вырабаў з драўніны).
Узнагароды: медалі "За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.", "За участие в Отечественной войне 1941–1945 гг." і інш.
Варыянтная форма
Mikulinski, Uladzimir Iosifavič (нар. 1925) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Теоретические и экспериментальные исследования профилей зубьев круглых плоских поперечных пил, применяемых в деревообработке : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 421 / Микулинский В. И. ― Минск, 1967.
Анкета вучонага (без анкеты).
Кафедра технологии деревобрабатывающих производств // Белорусский государственный технологический университет, 1930—1995. — Минск, 1996. — С. 111—114.
Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Сайт "Память народа". Памылкова: Микульский.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |