unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Хадасоўскі, Міхаіл Васільевіч (кандыдат тэхнічных навук ; нар. 1925)

    Нарадзіўся 10.10.1925, г. Рагачоў, Гомельская вобласць. Спецыяліст у галіне тэхналогіі і машын лесанарыхтовак і лясной гаспадаркі. Кандыдат тэхнічных навук (1968), дацэнт (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Ташкенцкае танкавае вучылішча (1948), Беларускі лесатэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Лесаінжынерная справа", кваліфікацыя "Інжынер-тэхнолаг", 1956), Беларускі тэхналагічны інстытут (аспірантура,1965).
    Навуковыя інтарэсы: распрацоўка аперацыйных тэхналогій і працэсаў у лесапрамысловай і лесагаспадарчай вытворчасцях (нарыхтоўчай, транспартнай); даследаванне ўмоў функцыянавання машын і абсталявання, агрэгатаў, рабочых органаў; абгрунтаванне і аптымізацыя параметраў і рэжымаў работы лесанарыхтоўчых і лесагаспадарчых машын.
    Месца працы, пасада: Ташкенцкае танкавае вучылішча (1948–1950, радыст-лабарант), Рагачоўскі раённы прамысловы камбінат (1950–1951, шафёр), Беларускі тэхналагічны інстытут (з 1956 – лабарант, у 1967–1986 – выкладчык, дацэнт кафедры механізацыі лесараспрацовак, 1986–1990 – дацэнт кафедры лясных машын і тэхналогіі лесанарыхтовак, 1990–1991 – старшы навуковы супрацоўнік кафедры).
    Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені, Славы 3-й ступені, медалі "За отвагу", "За взятие Кенигсберга" і інш.

        Варыянтная форма
    Hadasoŭski, Mihail Vasil'evič (нар. 1925)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт лясной інжынерыі, матэрыялазнаўства і дызайну
    Ходосовский, Михаил Васильевич (кандидат технических наук ; род. 1925) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Исследование проходимости хлыстов при полуподвесной трелевке лебедками : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 420 / М. В. Ходосовский. ― Минск, 1968.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Кафедра лесных машин и технологии лесозаготовок // Белорусский государственный технологический университет, 1930—1995. — Минск, 1996. — С. 102—107.
    Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
    Сайт "Память народа".