unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сакалоўскі, Анатоль Міхайлавіч (доктар медыцынскіх навук ; траўматалогія і артапедыя ; нар. 1937)

    Нарадзіўся 02.01.1937, в.Палікараўка, Слуцкі раён, Мінская вобласць. Урач-траўматолаг-артапед. Доктар медыцынскіх навук (1985), прафесар (1990).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1960), Харкаўскі НДІ пратэзавання, артапедыі, траўматалогіі (клінічная ардынатура, 1965).
    Навуковыя інтарэсы: распрацоўка, удасканаленне і ўкараненне ў практыку новых метадаў аператыўнага лячэння захворванняў тазасцегнавога сустава, пераважна астэатаміі таза і сцягна.
    Месца працы, пасада: Рэспубліканскі касцёва-туберкулёзны санаторый (г. Рэчыца, Гомельская вобласць; 1960–1962, хірург); Слонімская цэнтральная раённая бальніца (1962–1963, хірург); Магілёўская гарадская бальніца (1965–1975; траўматолаг-артапед, з 1972 – загадчык дзіцячага артапеда-траўматалагічнага аддзялення); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (з 1975, асістэнт 1-й кафедры шпітальнай хірургіі, з 1976 – кафедры траўматалогіі і артапедыі, з 1984 – дацэнт, з 1988 – прафесар, у 1993–1994 – в. а. загадчыка кафедры траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі); Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі (з 1998, загадчык лабараторыі траўматалогіі і артапедыі дзіцячага і падлеткавага ўзросту).
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2010).

        Варыянтная форма
    Sakaloŭskі, Anatol' Mіhajlavіč (нар. 1937)

        Гл. таксама
    Беларускі рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі (Мінск)
    Соколовский, Анатолий Михайлович (доктор медицинских наук ; травматология и ортопедия ; род. 1937) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Хирургическая профилактика и лечение диспластического коксартроза : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.22 / Соколовский Анатолий Михайлович. — Минск, 1984.
    Соколовский Анатолий Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 22.
    Сакалоўскі Анатоль Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 87.
    Соколовский Анатолий Михайлович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 321—322.
    Сайт часопіса "Медицинские новости".
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.