unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Крук, Аркадзь Сцяпанавіч (доктар медыцынскіх навук ; траўматалогія і артапедыя ; 1920—2015)

    Нарадзіўся 16.02.1920, в. Яснаўка, Ігуменскі павет, Мінская губерня (сучас. Пухавіцкі раён, Мінская вобласць). Урач-траўматолаг. Доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1951).
    Навуковыя інтарэсы: вывучэнне паталогіі гнойнай касцявой раны; даследаванне дэгенерацыйна-дыстрафічных працэсаў у касцявой тканцы пры артапедычных захворваннях.
    Месца працы, пасада: Хіміка-фармацэўтычны завод (Мінск; 1936–1938, рабочы); 2-я клінічная бальніца (Мінск; 1938–1940, санітар псіхіятрычнага аддзялення); Мінскі навукова-даследчы інстытут артапедыі і аднаўленчай хірургіі (1951–1952 і 1953–1958, малодшы навуковы супрацоўнік); Будаўніча-мантажнае ўпраўленне МУС СССР (г. Нагінск, Маскоўская вобласць; 1952–1953, начальнік санітарнай часці); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (з 1958; асістэнт, з 1961 – дацэнт кафедры траўматалогіі і артапедыі, адначасова ў 1961–1967 – прарэктар па вучэбнай рабоце, у 1966–1987 – загадчык кафедры траўматалогіі і артапедыі, адначасова ў 1967–1986 – прарэктар па навуковай рабоце, з 1987 – прафесар кафедры).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1980) і інш.
    Памёр 12.04.2015, пахаваны на Усходніх могілках, Мінск.

        Варыянтная форма
    Kruk, Arkadz' Scâpanavіč (1920—2015)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Лячэбны факультэт
    Крюк, Аркадий Степанович (доктор медицинских наук ; травматология и ортопедия ; 1920—2015) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Оперативное лечение варусной деформации шейки бедра : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук / А. С. Крюк. — Минск, 1967.
    Крук Аркадзь Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 484.
    Крюк Аркадий Степанович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 319–320.
    Крюк Аркадий Степанович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2017. — Т. 5 : Минская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 167.
    Доктор медицинских наук, профессор, заслуженный деятель науки БССР Аркадий Степанович Крюк : к 90-летию со дня рождения : биобиблиографический указатель. — Минск, 2010.
    Очерки истории травматологии и ортопедии в Беларуси / [составители: Т. А. Руцкая, А. П. Маслов]. — Минск, 2017. (Дата смерці на с. 5.)