На главную |
---|
Справка
Бірукоў, Вадзім Аляксандравіч (кандыдат тэхнічных навук ; дрэваапрацоўка ; 1909— ) |
Нарадзіўся 06.12.1909, г. Табольск, Расія. Спецыяліст у галіне тэхналогіі дрэваапрацоўчых вытворчасцей. Кандыдат тэхнічных навук (1953), дацэнт (1954).
Адукацыя: Кастрамскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1930), Ленінградская лесатэхнічная акадэмія (кваліфікацыя "Інжынер-механік-тэхнолаг", 1936).
Навуковыя інтарэсы: гідратэрмічная апрацоўка і засцярога драўніны; інтэнсіфікацыя працэсаў склейкі і сушкі драўніны з выкарыстаннем токаў высокай частаты.
Месца працы, пасада: Верх-Яйвінскі учлясгас (Пермскі край; 1930–1931, лесатэхнік), трэст "Севтранслес" (г. Волагда; 1931–1933, памочнік таксатара, таксатар), Маскоўскі дзяржаўны механічны абозны завод (1933–1935, цэхавы планіроўшчык, майстар), Дзяржаўны дрэваапрацоўчы трэст "Севзаплес" (г. Ленінград; Цэнтральная навукова-даследчая лабараторыя, 1938–1944 і з 1945, старшы навуковы супрацоўнік), Лесазавод імя М. І. Калініна (г. Ленінград; 1944–1945, начальнік цэха, галоўны інжынер), Беларускі тэхналагічны інстытут (з 1953 – дацэнт кафедры лесапільнай і фанернай вытворчасці, з 1961 – кафедры драўняных пластыкаў і новых матэрыялаў).
Узнагароды: медалі "За оборону Ленинграда" (1943), "За доблестный труд во время Великой Отечественной войны" (1945) і інш.
Памёр 00.00.0000.
Варыянтная форма
Birûkoŭ, Vadzim Alâksandravič (1909— ) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Технология скоростной сушки сосновых сердцевинных брусьев с применением диэлектрического и конвекционного нагрева : автореферат диссертации ... кандидата технических наук / Бирюков В. А. — [Ленинград, 1952].
Анкета вучонага (без анкеты).
Кафедра технологии клееных материалов и плит // Белорусский государственный технологический университет, 1930—1995. — Минск, 1996. — С. 115—116.
Сайт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |