На главную |
---|
Справка
Захараў, Мікалай Захаравіч (кандыдат тэхнічных навук ; дрэваперапрацоўка ; нар. 1923) |
Нарадзіўся 22.08.1923, в. Прусы, Капыльскі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне тэхналогіі і абсталявання дрэваперапрацоўкі. Кандыдат тэхнічных навук (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларускі лесатэхнічны інстытут (факультэт механічнай апрацоўкі драўніны, кваліфікацыя "Інжынер-механік", 1951).
Навуковыя інтарэсы: тэхналогія атрымання драўняных пластыкаў з натуральнай і здробненай драўніны, адубіны і інш. матэрыялаў.
Месца працы, пасада: Віцебская мэблевая фабрыка (майстар), Радамышльская мэблевая фабрыка (Жытомірская вобласць, Украіна; майстар, начальнік цэха), Майкопскі лесамэблевы камбінат (Адыгея, Расія; начальнік цэха), трэст "Белмэблятрэст" (старшы інжынер), Упраўленне папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Савета народнай гаспадаркі БССР (вядучы канструктар праектна-канструктарскага бюро), Беларускі тэхналагічны інстытут (з 1962 – інжынер, старшы навуковы супрацоўнік навукова-даследчай лабараторыі комплекснага выкарыстання драўнянай сыравіны кафедры драўняных пластыкаў і новых матэрыялаў, у 1974–1984 – дацэнт кафедры тэхналогіі клееных матэрыялаў і пліт).
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені, медаль "Партизану Отечественной войны" 2-й ступені і інш.
Варыянтная форма
Zaharaŭ, Mikalaj Zaharavič (нар. 1923) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Исследование и разработка технологии получения пластиков из одубины : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.421 / Н. З. Захаров. ― Минск, 1971.
Анкета вучонага (без анкеты).
Кафедра технологии клееных материалов и плит // Белорусский государственный технологический университет, 1930—1995. — Минск, 1996. — С. 115—116.
Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |