Справка
Нарадзілася 22.04.1903 (09.04.1903 па ст. ст.), станцыя Іланская, Канскі павет, Енісейская губерня, Расія. Рэнтгенолаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1952), дацэнт (1954). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1928).
Навуковыя інтарэсы: праблемы рэнтгенатэрапіі.
Месца працы, пасада: 1-я савецкая бальніца, 1-я клінічная бальніца (Мінск; 1928–1933, рэнтгенолаг); Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1933–1938, асістэнт кафедры рэнтгеналогіі; 1943–1948, асістэнт курса рэнтгеналогіі кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб; 1953–1968, дацэнт кафедры рэнтгеналогіі, з 1955 – загадчык кафедры рэнтгеналогіі і радыялогіі); 1-я клінічная бальніца г. Мінска (1948–1952, загадчык рэнтгенаўскага кабінета); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1951–1953 – асістэнт кафедры рэнтгеналогіі).
Узнагароды: ордэн, медалі.
Памерла 05.05.1982, пахавана на Паўночных могілках, Мінск.
Варыянтная форма
| Lučanok, Vol'ga Scâpanaŭna (1903—1982) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Кандыдацкая дысертацыя "Рентгенотерапия воспалительных заболеваний женской половой сферы" (1950).
Лученок Ольга Степановна // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921–1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 276—277.
Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Персанальная старонка.