unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кісялёў, Аляксандр Флоравіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; лясная гаспадарка ; 1921— )

    Нарадзіўся 18.01.1921, в. Красная Горка, Капыльскі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне лесаўпарадкавання і лясной таксацыі. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1962), дацэнт (1965). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Тамбоўскае кавалерыйскае вучылішча (1940), Беларускі лесатэхнічны інстытут (кваліфікацыя "Інжынер лясной гаспадаркі", 1952; аспірантура, 1959).
    Навуковыя інтарэсы: лясны фонд Беларусі (мадэляванне росту і прадукцыйнасці яловых культур, дынаміка і структура дзяржаўнага ляснога фонду), эканоміка лясной гаспадаркі; лесаахова; лесаінжынерная адукацыя.
    Месца працы, пасада: вытворчыя прадпрыемствы (з 1952), Беларускі тэхналагічны інстытут (з 1959 – асістэнт кафедры лясной таксацыі і лесаўпарадкавання, у 1964–1985 – дацэнт кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці).
    Узнагароды: медалі "Партизану Отечественной войны" 1-й ступені, "За боевые заслуги", "За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг." і інш.

        Варыянтная форма
    Kisâlëŭ, Alâksandr Floravič (1921— )
    Кісель, Аляксандр Флоравіч (1921— )

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (Мінск). Інжынерна-эканамічны факультэт
    Киселев, Александр Флорович (кандидат сельскохозяйственных наук ; лесное хозяйство ; 1921— ) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Исследование хода роста культур ели Белорусской ССР : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук / А. Ф. Киселев. — Киев, 1962.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Дата нараджэння – 18.01.2021, месца нараджэння – г. Капыль.
    Сайт "Партизаны Беларуси". Форма прозвішча ў дакументах (аўтабіяграфія, 2 асабістых лісткі па ўліку кадраў, узнагародныя лісты) "Кисель" и "Киселев", дата нараджэння – 18.01.2021, месца нараджэння – в. Красная Горка, Капыльскі раён.
    Сайт "Память народа". Дата нараджэння – 16.01.2021, месца нараджэння – в. Красная Горка, Капыльскі раён.