unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Гінайла, Аляксей Іванавіч (кандыдат педагагічных навук ; нар. 1940)

    Нарадзіўся 22.06.1940, п. г. т. Шацк, Валынская вобласць, Украіна. Інжынер-электрык і педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі. Кандыдат педагагічных навук (1985), дацэнт (1992).
    Адукацыя: Львоўскі кінатэхнікум (1960), Кіеўскі політэхнічны інстытут (1964), Ленінградскі інстытут кінаінжынераў (спецыяльнасць "Гукатэхніка", кваліфікацыя "Інжынер-электрык", 1966).
    Навуковыя інтарэсы: інфармацыйна-тэхнічнае забеспячэнне кіраўніцкай дзейнасці ў сістэме адукацыі; тэхнічная адукаванасць будучага педагога.
    Месца працы, пасада: Ружынскі раённы выканаўчы камітэт (п. г. т. Ружын, Жытомірская вобласць, Украіна; 1960, намеснік загадчыка аддзела культуры), Калінінградскі абласны выканаўчы камітэт (1960–1967, старшы інжынер упраўлення кінафікацыі), Калінінградскае вышэйшае марское інжынернае вучылішча (1967–1970, выкладчык фізікі), Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (з 1970 – лабарант, загадчык лабараторыі, у 1972–1977 – старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі, 1977–1983 – кафедры псіхалогіі, 1983–1986 – кафедры методыкі фізікі і тэхнічных сродкаў навучання, 1986–1997 – дацэнт кафедры вылічальнай тэхнікі і ТСН, 1997–2010 – кафедры інфармацыйных тэхналогій, 2010–2011 – кафедры методыкі выкладання фізікі і агульнатэхнічных дысцыплін).

        Варыянтная форма
    Ginajla, Alâksej Ivanavič (нар. 1940)

        Гл. таксама
    Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна. Фізіка-матэматычны факультэт
    Гинайло, Алексей Иванович (кандидат педагогических наук ; род. 1940) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Политехническая направленность курса "Технические средства обучения" : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.01 / Гинайло Алексей Иванович. ― Москва, 1985.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Гінайла Аляксей Іванавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. ― Брэст, 2015. — С. 102—103.
    Гинайло Алексей Иванович // Прафесарска-выкладчыцкі калектыў Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна, 1945—2005 : біябібліяграфічны даведнік. ― Брэст, 2005. — С. 45—46.