unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шкут, Мікалай Васілевіч (кандыдат фізіка-матэматычных навук ; матэматыка ; 1937—2002)

    Нарадзіўся 01.03.1937, в. Сялявічы, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Спецыяліст у галіне дыскрэтнай матэматыкі і матэматычнай кібернетыкі. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1972), дацэнт (1990).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1959).
    Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і ўкараненне матэматычнага забеспячэння Адзінай сістэмы электронных вылічальных машын; праграмнае забеспячэнне электроннай вылічальнай машыны тыпу "Мінск".
    Месца працы, пасада: Інстытут матэматыкі АН Беларусі (1959, загадчык лабараторыі аўтаматызацыі праграмавання, у 1982–1984 – намеснік дырэктара), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1998, дацэнт кафедры лікавых метадаў і праграмавання).
    Узнагароды: прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1970), Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1982).
    Памёр 21.12.2002.

        Варыянтная форма
    Škut, Mikalaj Vasilevič (1937—2002)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Механіка-матэматычны факультэт
    Шкут, Николай Васильевич (кандидат физико-математических наук ; математика ; 1937—2002) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Схемы трансляции с языка типа АЛГОЛ-60 для вычислительных машин среднего класса : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук : 01.009 / Н. В. Шкут. ― Минск, 1971.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Шкут Мікалай Васілевіч / М. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 435.
    Шкут Николай Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 606.
    Шкут Николай Васильевич / М. П. Савик // Регионы Беларуси : энциклопедия :в 7 т. — Минск, 2009. — [Т. 1] : Брестская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 471.
    Сайт механіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.