| |
| На главную | ![]() | ![]() |
|---|
Справка
| Шаўлякоў, Віталій Васільевіч (доктар медыцынскіх навук ; гігіена ; таксікалогія ; алергалогія і імуналогія ; нар. 1947) |
Нарадзіўся 28.01.1947, станіца Чамлыкская, Лабінскі раён, Краснадарскі край, Расія. Урач-гігіеніст, спецыяліст у галіне медыцыны працы, прафілактычнай таксікалогіі, прамысловай алергалогіі і імуналогіі. Доктар медыцынскіх навук (1999), прафесар (2004).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць "Санітарная справа", 1971).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне асаблівасцей працы пры ўздзеянні аллерганебяспечных і спалучаных фактараў; імунатаксічныя і алергенныя асаблівасці прамысловых ксенабіётыкаў.
Месца працы, пасада: Навукова-практычны цэнтр гігіены (з 1971; у 1971–1979 – малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гігіены працы, у 1979–1986 – старшы навуковы супрацоўнік, у 1986–2004 – загадчык лабараторыі прамысловай імуналогіі і алергалогіі, з 2004 – галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі прамысловай таксікалогіі), адначасова Мінскі інавацыйны ўніверсітэт (2003–2017 – прафесар кафедры псіхалогіі); Навукова-даследчы інстытут гігіены, таксікалогіі, эпідэміялогіі, вірусалогіі і мікрабіялогіі (з 2024 – галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі прамысловай таксікалогіі). Інфармацыя на 2025.
Узнагароды: медаль "За працоўныя заслугі" (2017), нагрудны знак "Отличник здравоохранения", Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, граматы Міністэрства аховы здароўя СССР і Рэспублікі Беларусь і інш.
E-mail: shev-vitaliy@mail.ru
Варыянтная форма
| Šaŭlâkoŭ, Vіtalіj Vasіl'evіč (нар. 1947) |
| Shevlyakov, V. (нар. 1947) (англійская мова) |
| Шаўлякоў, Віталь Васілевіч (нар. 1947) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
| © Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2026 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |

