unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Вялеська, Яўген Іванавіч (кандыдат эканамічных навук ; нар. 1938)

    Нарадзіўся 23.04.1938, в. Вялікая Лысіца, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць. Матэматык, эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1969), старшы навуковы супрацоўнік (1973), прафесар (2002).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Матэматыка", 1960), Інстытут эканомікі АН БССР (аспірантура, 1968), Акадэмія народнай гаспадаркі пры Савеце Міністраў СССР (1986).
    Навуковыя інтарэсы: інфармацыйныя тэхналогіі і іх прымяненне для аўтаматызацыі кіравання прадпрыемствам; стратэгічны менеджмент прамысловага прадпрыемства; інвестыцыйнае праектаванне.
    Месца працы, пасада: Мінскі завод электронных вылічальных машын імя Р. К. Арджанікідзе (1960–1964, інжынер, начальнік аддзела), Цэнтральны навукова-даследчы і праектна-тэхналагічны інстытут арганізацыі і тэхнікі кіравання (1964–1992, загадчык лабараторыі, аддзялення, намеснік дырэктара па навуковай рабоце), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (з 1992, прафесар кафедры прыкладной матэматыкі і эканамічнай кібернетыкі, кафедры эканомікі і кіравання Вышэйшай школы кіравання і бізнесу, у 1993–2003 – дырэктар ВШУБ).
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1972), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), "Знак Почета" (1986) і інш.

        Варыянтная форма
    Vâles'ka, Âŭgen Ivanavič (нар. 1938)

        Гл. таксама
    Вышэйшая школа кіравання і бізнесу (Мінск)
    Велесько, Евгений Иванович (кандидат экономических наук ; род. 1938) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Совершенствование системы оперативно-производственного планирования (на примере чугунолитейных цехов) : автореферат диссертации ... кандидата экономических наук : 594 / Е. И. Велесько. ― Минск, 1969.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Вялеська Яўген Іванавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 604.
    Вялеська Яўген Іванавіч / М. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 342.
    Велесько Евгений Иванович / Н. П. Савик // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 606.
    Велесько Евгений Иванович // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. — Минск, 2008. — С. 88—89.
    Велесько Евгений Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2005. — Минск, 2005. — Т. 2. — С. 58.
    Сайт БДЭУ.