unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Семянкоў, Віктар Іванавіч (доктар юрыдычных навук ; правазнаўства ; 1925—2015)

    Нарадзіўся 26.12.1925, в. Гімбатаўка, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць. Прававед. Доктар юрыдычных навук (1977), прафесар (1979). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Мінскі юрыдычны інстытут (1954).
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя працоўнага права і заканадаўства аб ахове працы; нагляд і кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы; пытанні дзяржаўнага будаўніцтва; гісторыя дзяржавы і права Беларусі.
    Месца працы, пасада: Суд Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці (1954–1958, народны суддзя); Інстытут філасофіі і права (з 1961; малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1972 – загадчык сектара, у 1983–1996 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце і загадчык аддзела працоўнага і гаспадарчага права; і ў 1997–2008 – загадчык аддзела працоўнага, грамадзянскага і гаспадарчага права); АН БССР (1975–1983, сакратар парткама); Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Галоўнае ўпраўленне па рабоце з органамі заканадаўчай і судовай улады (1996–1997, начальнік); Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь. Інстытут прававых даследаванняў (2008–2015, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у сацыяльнай сферы).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (1996), медаль "За отвагу" (1945), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1979) і інш.
    Памёр 22.06.2015.

        Варыянтная форма
    Semânkoŭ, Vіktar Іvanavіč (1925—2015)

        Гл. таксама
    Рэспубліка Беларусь. Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў
    Семенков, Виктор Иванович (доктор юридических наук ; правоведение ; 1925—2015) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Проблемы правовой охраны труда в СССР : автореферат диссертации ... доктора юридических наук : 12.00.05 / Виктор Иванович Семенков. — Минск, 1973.
    .Семенков Виктор Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 628.
    Семянкоў Віктар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 322.
    Семенков Виктор Иванович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 503—504.
    Биография В. И. Семенкова // Избранные труды / В. И. Семенков. — Минск, 2013. — С. 530—533.
    Служение справедливости / Снежана Михайловская // Беларуская думка. — 2011. ― № 6. ― С. 76―81 : ил.
    Памяти Виктора Ивановича Семенкова // Промышленно-торговое право. — 2015. ― № 12. ― С. 80―83 : фот.