На главную |
---|
Справка
Хрусталёў, Іван Кандрацьевіч (доктар тэхнічных навук ; машынабудаванне ; электратэхніка ; 1917— ) |
Нарадзіўся 09.10.1917, в. Лапіна, Чарапавецкі раён, Валагодская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне горнага машынабудавання, горнай электрамеханікі. Доктар тэхнічных навук (1966), прафесар (1967). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Томскі політэхнічны інстытут (Вышэйшыя інжынерныя курсы, кваліфікацыя "Горны інжынер-электрамеханік", 1951).
Навуковыя інтарэсы: горна-шахтнае абсталяванне; пад'ёмныя машыны; шахтныя скіпы; аўтаматыка і вылічапьная тэхніка; электратэхніка; электравымяральная тэхніка.
Месца працы, пасада: вышэйшыя навучальныя ўстановы г. Томска, г. Караганды, г. Новакузнецка, г. Калініна, г. Краснадара, г. Курска, Пензенскі політэхнічы інстытут (з 1972, загадчык кафедр "Агульная электратэхніка", "Аўтаматыка і тэлемеханіка", "Электрапрывад і аўтаматызацыя вытворчых працэсаў"), Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1979–1985, прафесар кафедры "Аўтаматызацыя і вылічальная тэхніка", з 1980 – кафедры "Электрапрывад і аўтаматызацыя прамысловых установак").
Узнагароды: ордэны Аляксандра Неўскага (1945), Чырвонай Зоркі (1945), Айчыннай вайны 2-й ступені, медалі "За отвагу", "За взятие Вены", "За оборону Ленинграда", "За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг." і інш.
Варыянтная форма
Hrustalëŭ, Ivan Kandrac'evič (1917— ) |
Гл. таксама
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт (Магілёў). Электратэхнічны факультэт |
Хрусталев, Иван Кондратьевич (доктор технических наук ; машиностроение ; электротехника ; 1917— ) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Многоканатный подъем с пневматическими канатоведущими шкивами и рациональные параметры скиповых подъемных установок неглубоких (до 400 м) шахт : диссертация ... доктора технических наук / И. К. Хрусталев. — Новокузнецк, 1965.
Пути повышения производительности скиповых подъемных установок : автореферат диссертации ... кандидата технических наук / И. К. Хрусталев. — Томск, 1952.
Анкета вучонага (без анкеты).
Хрусталев Иван Кондратьевич // Профессорско-преподавательский состав ММИ — МГТУ — Белорусско-Российского университета (1961—2006). — Могилев, 2009. — С. 280.
Сайт бібліятэкі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Сайт Пензенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковая электронная бібліятэка "eLIBRARY.RU".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |